Анатолій Балуценка
6501 СМЕСЬ
Любовь – немножко радостная грусть,
И грустная слегка, но, всё же, радость.
6502 ОБЪЯТЬ
НЕОБЪЯТНОЕ
Любовь имеет бесконечность граней,
Хочу как можно больше отыскать.
6503
ВИДИМОСТЬ
Где мало дела, там всегда
В пустой работе суета.
6504 СЕРОСТЬ
БУДНЕЙ
Красивый праздничный салют,
Но редко праздники бывают.
6505 ЛЕПШЫ
ВЫБАР
Не заўжды па густу перамога,
Часам вабiць
у палон дарога.
6506
АДНАВЕКТАРНАСЦЬ
Калi глядзець упарта ў корань,
Не бачна шатаў
прыгажосць.
6507
ЗАКОНОМЕРНОСТЬ
Не обманешь матушку-природу,
Не получишь больше, чем дано.
6508 УРОКИ
ЖИЗНИ
Её, как кошечку, ласкал,
Она показывала когти.
6509 ПРАВДА
ЖИЗНИ
Иль хорошо, иль ничего о мёртвых,
Но мнения различны о живых.
6510 ПАДМАН
ЗРОКУ
Заўжды прыгожы лес здалёк:
Не бачна пнёў i буралому.
6511
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Калi б не шчодрыя дажджы,
I рэкi
хутка абмялелi.
6512 БЕЗ
ЗАЙЗДРАСЦI
Крот пад зямлёй
жыве заўжды,
I, тым не меней, ён шчаслiвы.
6513 ВЯЛIКАЯ КАШТОЎНАСЦЬ
Прыемней зведаць боль пакут,
Чым кiнуць
ўласны гонар ў бруд.
6514
АБ'ЯДНАННЕ
Хоць невялiкая
рачулка,
Ды амаль разам берагi.
6515
РАЗ'ЯДНАННЕ
Агульная плынь у шырокай
ракi,
Ды розныя вельмi яе берагi.
6516 У ЧАС
Як не сабраць духмяныя сунiцы,
Яны згнiюць
сярод iглiцы.
6517 ГЛАВНАЯ
ТЕМА
С женщинами – только о любви,
Ведь о другом – совсем
некстати.
6518
НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА
Калi сканчаецца цярпенне,
Ў душы вiруе раздражненне.
6519 ПЭЎНА
Цi можна крочыць
ў правiльным напрамку,
Як з iншымi шагаеш не ў нагу?
6520
САПРАЎДНАСЦЬ
Сяброў шукаюць моцных
i багатых,
Няма з кiм кволым або бедным сябраваць.
6521 НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ
Шлях выбiраў,
каб крочыць ў рай,
А ён вядзе
упарта ў пекла.
6522 ВАБНАЯ
МРОЯ
Лiст клёну зжоўклы бачыў сны:
Падобным стаў шыпулькам
у сасны.
6523
ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ
Хай хваляванне зменiцца трывогай,
Бо горай крочыць
абыякавай дарогай.
6524 СПАКОЙ
Ад настальгii
каб не мець пакут,
Не трэба пакiдаць
свой родны кут.
6525 РАДАСЦЬ
РУХУ
Зацвiце вялiкая вада,
Як зусiм
яе пазбавiць плынi.
6526 БЕЗ ВОЛI
Нават сабака на кароткiм ланцугу
Нiкчэмнасць адчувае i
тугу.
6527
НЕАБХОДНЫ ЎЗРОВЕНЬ
Паводка будзе, калi бераг
нiзкi,
Трымаць высока трэба гонар свой.
6528 МАРНАЕ
ШЧАСЦЕ
Кiпела вiшня белым цветам,
Ды карты зблытаў ёй мароз.
6529 УЦЕХА
Не трэба слёзы лiць ад крыўды,
Для слёз яшчэ абраза ёсць.
6530 ПАДАРАК
ЛЁСУ
Прыемна, як нiчога
не чакаў,
А лашчыць сэрца вабная пяшчота.
6531
АШУКАНСТВА
Вады прыхаваць магчыма
Толькi на кароткi час.
6532 НЕМIНУЧАСЦЬ
Хоць шыю гусь занадта выгiнае,
Ў гусятнiцу ўсё роўна пападае.
6533 ПАМЫЛКА
Заўжды здаецца: новая дарога
Не мае нi
калдобiн, анi ям.
6534 ПЛАТА
ЗА ТУРБОТУ
Каб пiць
чысцюткую ваду,
Патрэбна даглядаць крынiцу.
6535
НЕДАСТУПНАСЦЬ
Святлом цудоўным вабяць зоркi,
Ды iх
нiколi не прыдбаць.
6536
АДПАВЕДНАСЦЬ
Не толькi
рай, iснуе пекла,
Таму павiнны
быць грахi.
6537 УЛАСЦIВАСЦЬ
Мужчына – нiбы
электрон:
Iмкнецца
на часовую арбiту.
6538 УСЁ МIНАЕ
Няхай iдзе
калючы снег,
Цяплом пацягне, ён растане.
6539 ВЫНIК
Хвалебныя паслухаць можна словы,
Ды лепш на справы паглядзець.
6540 МАРНАЕ
СПАДЗЯВАННЕ
Хоць вельмi
ярка зорка ззяе,
Ды здатна вогнiшча сагрэць.
6541 АСНОВА
Хоць безлiч
кветак, шмат нектару,
Ды толькi
пчолы створаць мёд.
6542
АСЦЯРОЖНАСЦЬ
I добрая сабака
мае iклы,
Не трэба ёй занадта давяраць.
6543 ЗМЕНЫ
Ласкавае маленькае цяля,
Але з яго
бык вырастае грозны.
6544 ПАГРОЗА
Здалёк – звычайная зялёная трава,
Але пячэцца моцна крапiва.
6545
ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ
Мох на дрыгве – як аксамiт,
Адведаць яго клiчуць журавiны.
6546 РОЗНАЕ
ПРЫЗНАЧЭННЕ
Ад позiрку
хавае прыгажосць,
Але ад жаху беражэ адзенне.
6547
ВЕРАГОДНАСЦЬ
Не заўсёды будзе рэшка,
Бо у лёса ёсць арол.
6548
НЕБЯСПЕЧНАЯ ВЫШЫНЯ
Сядзець пад дрэвам
больш бяспечна,
На дрэве горш,
бо крыл няма.
6549
ВЫМУШАНАСЦЬ
Цудоўны кволы цень
кустоў,
Калi няма навокал
дрэва.
6550
ПРЫЕМНАЯ РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
Хоць сагравацца хораша цяплом,
Ды робяць фортачкi для свежага паветра.
6551
НЕДАСТАТКОВАСЦЬ
Пунсовыя у марах ветразi,
Каб рухацца, патрэбен свежы вецер.
6552 ПРАЦЯГ
ПАЧАТКУ
Ў жыццi, як ў шахматах: i
мiтэльшпiль, i эндшпiль
Заўжды такi,
якi абраў дэбют.
6553 ВАЖНАЕ
ПЫТАННЕ
Вядзе да шчасця прыгажосць на твары,
Цi добры нораў
i краса душы?
6554
САДРУЖНАСЦЬ
Каб не гнулась ад ветру бяроза,
Побач дуб быць павiнен заўжды.
6555 ДАБРОТЫ ЧАСУ
Бура у бярозы сук зламала,
Час трэба рану зацягнуць карой.
6556
ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Каб цень прыемны
мець у спёку,
Патрэбна дрэва пасадзiць.
6557
ПАДАБЕНСТВА
Ў грамадстве – як на курасаднi:
На нiжнiх
падае памёт.
6558
НЯСТРЫМНАЕ IМКНЕННЕ
Стамiцца ў любай
справе могуць рукi,
Але нястомная душа.
6559 МАРНАЕ
ЖАДАННЕ
I нават кволая
травiнка
Iмкнецца
дуба пакахаць.
6560
АДНОЛЬКАВЫ ФIНIШ
Ўсiх робiць роўнымi
агонь:
Не разглядзець, дзе попел дуба, дзе асiны.
6561 АДЗIНСТВА
Асобна кожны – для бяды,
Для шчасця – разам дождж i спёка.
6562
НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС
Любоў трымае моцна,
як ланцуг,
Але, на жаль, карозiя iснуе.
6563 СХАВАНАЯ
СУТНАСЦЬ
Пад фарбай iснасцi не бачна,
Стаць значным здатна,
што нязначна.
6564 РОЗНЫЯ
ГУСТЫ
Хто ходзiць
бiтаю дарогай,
Камусьцi неруш па душы.
6565
РАЗБУРАНАЕ АДЗIНСТВА
Два берагi прыгожых мае рэчка,
Як плынь, адзiнства раздзяляе
спрэчка.
6566 ПРЫРОДУ
НЕ ПАДМАНIШ
Ў красунi
сэрца – як замок,
Ды к кожнаму замку iснуе ключык.
6567 БАБIНА ЛЕТА
Вясна абдзялiла
магутным крылом,
Хай восень сагрэе апошнiм
цяплом.
6568
ГАЛОЎНАЯ ЎМОВА
Ў каханнi
вабiць прыгажосць,
Ды шчасце можа
даць надзейнасць.
6569
НЯЗГАСНАЕ ЖАДАННЕ
Колькi ў клетцы
птушку не трымай,
Ёй бясконца хочацца на волю.
6570 ЦЯЖКI ЧАС
Душу няшчасную пячы
Бяда стараецца ўначы.
6571 СТАРАЯ
КАЛЯIНА
Калi знаёмая мясцовасць,
Без компаса не заблукаць.
6572
НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС
I каменне разбурае час,
Нiдзе няма жаданага
ратунку.
6573 ЦЯЖКАСЦI АДНОСIН
Напятыя, як шкура барабана,
Не могуць нервы, нiбы скрыпка,
пець.
6574 БЯДА АД
ШЧАСЦЯ
Шмат прычын iснуе для няшчасця,
I каханне часам сярод iх.
6575 СЛУШНЫ
ПРАГНОЗ
Кладзецца на зямлю туман,
Напэўна, хутка будзе
восень.
6576 ЧАКАНЫ
ВЫНIК
Калi счарнелi вельмi хмары,
Абавязкова будзе дождж.
6577
НЕПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Знiшчае спёка, нiшчыць
смага,
Крынiчаньку шукаюць, каб папiць.
6578 ПАГРОЗА
Калi дажджы iдуць
праз меру,
Паводка можа пагражаць.
6579
ПАДМАННАСЦЬ
Шырокай можа быць,
як мора, плынь,
Ды глыбiня ў
ёй – курам па калена.
6580
СПАДЧЫННАСЦЬ
Элiтнае калi спiлуюць
дрэва,
Магутны застаецца пень.
6581
ЗНАДВОРНАЕ I ЎНУТРАНАЕ
У яблыкаў хоць вабны выгляд,
Але важлiвей
значна смак.
6582
СВЕТАПОГЛЯД
Гляджу на свет адкрытымi
вачыма,
Ружовых акуляраў не цярплю.
6583
БЕЗВЫХАДНАСЦЬ
Як збродлiвы
занадта кот,
Яму даруюць i махлярства.
6584
НЕПАСРЭДНАСЦЬ
Асёл быў не такi дурны,
Але ён хiтрыкаў не ведаў.
6585 УПЛЫЎ
СТАНУ
Калi няшчадна палiць сонца,
Крынiчнай стане i
балотная вада.
6586
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Зайздроснае занадта вока
I мары здатна ўзняць высока.
6587
УЗАЕМАСУВЯЗЬ
Як робiш
справу пад прымусам,
Непаслухмяная рука.
6588
НЕПАЗБЕЖНЫЯ ВАДЫ
I у вялiкай
прызнанай ракi
Плынь часам разразаюць астраўкi.
6589
ПРЫЦЯГАЛЬНАСЦЬ
Калi прывабны агарод,
Не дапаможа нават плот.
6590
НЯЎЗГОДНЕНАСЦЬ
Кароткi, нiбы хвост у зайца, дзень,
Ды шэраг спраў
даўжэй, чым хвост лiсiцы.
6591 БЕЛАЕ I
ШЭРАЕ
На дзве паловы
дзелiцца жыццё:
На свята да вяселля i на буднi.
6592 ХIСТКАСЦЬ
Занадта лёгкi
тапалiны пух,
Таму яго разносiць слабы ветрык.
6593 УМОВА
Каб быў дастатак
рамантычных мар,
Мець трэба для фантазii абшар.
6594
НЕЧАКАНАСЦЬ
Здараецца, што i
каваны конь
На роўным месцы можа спатыкнуцца.
6595
УПАРТАСЦЬ
Як вельмi
наравiсты конь,
Не дапаможа нават пуга.
6596 ШЧОДРАЯ
РУКА
Даваць заўсёды лепей,
чым прасiць,
Таму, як змога ёсць, заўжды давайце.
6597
НЕВЫКАНАЛЬНАЯ ПАРАДА
Абраза значна меншай
стане,
Як на яе не даць адказ.
6598 ЧАС
ЛЕЧЫЦЬ
I бiтая
занадта сцежка
Травою здатна зарасцi.
6599 ШЧАСЦЕ
Прыемна жыць, калi салодкi ранак,
Такi, як вечар ўчора быў.
6600 ПЛЫНЬ
ЖЫЦЦЯ
Час прыйдзе – покаюць пупышкi,
Нiчым iх рух
не утрымаць.
17.07–21.07.2001