Анатолій Балуценка
6601 У ЧАС
Вясна бывае раз ў жыццi,
Паспець патрэбна адцвiсцi.
6602 ПАМЫЛКА
Чакала дождж – здарыўся
град,
Але шляхоў няма назад.
6603 ЦЯЖКIЯ СТРАТЫ
З каханым спрэчка – як нажы,
Што крояць лепшы
скарб душы.
6604 ВАБНАЯ
СЦIПЛАСЦЬ
Часам лепей месячная ноч,
Чым дажджлiвы
цёмны дзень пахмурны.
6605 ЦЯЖКАСЦI
Ў адносiнах
бязрадасная слота
Душу ператварае у балота.
6606 ДАНАСЦЬ
Як ранак мудрасцi не даў,
Вячэрняю парой не дачакацца.
6607 АДКАЗ
Нiколi дуб нiкога не чапаў,
Ды аж гудзе, калi пачнецца
вецер.
6608
ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД
Хоць шэры i
маленькi салавей,
Але спявае значна лепш, чым
певень.
6609 ЗОРНАЯ
ХВАРОБА
Зоркi з пыхай глядзяць
на Зямлю.
Мо яны яе
нават не бачаць?
6610 УМОВА
ШЧАСЦЯ
Як адзiмуе
рунь шчаслiва,
То будзе залатая
нiва.
6611 ЖЕЛАНИЕ
Голубые глаза – как озёра,
Отражаться всегда в них хочу.
6612 ПЕРАБОР
Калi салодкага занадта,
То вельмi
горкiм будзе смак.
6613 НАСТОЙЛIВАСЦЬ
Траву каса бязлiтасна сячэ,
Яна маўчыць, але расце яшчэ.
6614 РЭАКЦЫЯ
Як плёскаюць ў душу хлуслiвы
бруд,
Яна ў знямозе
цяжкай ад пакут.
6615 КРОХКАЕ
ШЧАСЦЕ
Якiм бы дзень не
быў працяглы,
Ўсё роўна наступае ноч.
6616 ПРЫГНЁТ
Як стане лёд на вадаёме,
Не здатны вецер хваль падняць.
6617 ПРАГА
ЖЫЦЦЯ
Жывое прагна хоча
жыць:
Аблюбавала дах бярозка.
6618 ГРОЗНЫ
ВЫГЛЯД
Здалёк грымелi
перуны,
Але бяскрыўдныя яны.
6619 СТАЛАЯ
КРАСА
Заўжды прыгожыя сасновыя лясы,
Спякотным летам i халоднаю
зiмою.
6620 СIНЕКУРА
Глядзелi колы з зайздрасцю
на вось:
Рух мае, ды не трэба ёй круцiцца.
6621 ВАБНАЯ
ЛIСЛIВАСЦЬ
Стаў важаком магутны
леў,
Iмкнуўся чуць асанны спеў.
6622 ДРАМА
Калi каханне не прыйшло,
Жыццё становiцца
нiкчэмным.
6623 ЗОЛОТАЯ
СЕРЕДИНА
Быть лучше между двух огней,
Чем ожигаться в пламени любого.
6624 МОЦНЫ
ЎПЛЫЎ
Цуд стварыць у змозе прыгажосць:
Распасцерцi крылы для
палёту.
6625
НЕЗАДАВОЛЕНАСЦЬ
Так не бывае, каб усё было,
Для шчасця чаго-небудзь не хапае.
6626 ПОЎНАЕ
ШЧАСЦЕ
Шчасце – калi
выканалiсь мары,
Нават таямнiчых
мар няма.
6627 ПРАМЕНЬ
НАДЗЕI
Старанна сетку тчэ павук:
Пакуль жыве – жыве
надзея.
6628
НЕСУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ
Знаходiць нельга з
дурнем скарб:
У вынiку
багата страцiш.
6629 IМКНЕННЕ
Заўсёды вабiць,
што смачней,
Калi язык не страцiў смаку.
6630 КОЖНАМУ
– СВАЁ
Не здатны слон ў аблокi
узлятаць,
Не след яму аб крылах нават марыць.
6631
СКАРЫСТАЦЦА ДАРАМ
Калi даны прыродай крылы,
То трэба к сонейку лятаць.
6632 ВЕРА Ў
ЛЕПШАЕ
Гняце хай ноч
i дождж, i вецер,
Ды сонечны i
цiхi прыйдзе
дзень.
6633 СЛУШНЫ
ВЫБАР
Без ветру не след ставiць ветразi,
Упарта трэба налягаць
на вёслы.
6634
ЖОРСТКАСЦЬ
Жывое трэба паважаць:
Ў букеце хутка
звянуць кветкi.
6635 ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ
Адзiнкам ўцешна дрэва
пасадзiць,
Але бяздушна большасць iх
ламае.
6636
ДАКЛАДНЫ ПАДЫХОД
Бездапаможны грубасць або сiла,
Вядзе пяшчота шляхам перамог.
6637
АНТЫПОДЫ
Як брытва, вострая каса,
Але ў траве схаваўся камень.
6638
НЕВЯДОМА
Рашэнне час прыйшоў прымаць,
Спяшацца трэба цi чакаць?
6639 ПА
МАГЧЫМАСЦI
Зiмой пайсцi не здатны вабны дождж,
Таму заўсёды
хмары сыплюць снегам.
6640
ВЫПАДКОВАСЦЬ
I нават вопытны
баксёр
Папасцi можа у накаут.
6641
СТРАЧАНЫ ШАНЦ
Прыгажосць – як моцная гармата,
Ды асечку капсуль
можа даць.
6642 ВАБНАЯ
ВIРТУАЛЬНАСЦЬ
Вакол хай мароз са снягамi,
Ды ў мроях
– рамонкавы луг.
6643 НЕ МIТУСIЦЦА
Калi пачаўся моцны
лiвень,
Намокнеш, бегчы цi стаяць.
6644 ПОДАРОК
СУДЬБЫ
Печаль живёт в твоих глазах,
И в гости лишь приходит радость.
6645
НЯШЧАСНАЯ
Не шанцуе чаромхi заўжды,
Бо квiтнее
ў чаромхавы холад.
6646 ТУГА
АДЗIНОТЫ
У лузе вырасла самотная бяроза,
Прывольна, ды ёй хочацца
у лес.
6647
ЖОРСТКАСЦЬ ПРЫГАЖУНI
Прыгожая маланка – як краса,
Знiшчае жорстка, як траву каса.
6648 ВАБНЫ КIРУНАК
Не замiнаў
каб вецер руху,
Старацца трэба, каб
напяў ветразь.
6649 ЦЯЖКI ВЫБАР
Калi адзiны шлях прамы – ўсё ясна,
А як на ростанях напрамак выбiраць?
6650 РАШУЧЫЯ
ЗМЕНЫ
Смурод працяглага застою
Толькi свежы вецер
разнясе.
6651
АДНОСНАСЦЬ
Гара заўжды малой здаецца,
Як ззаду да вяршынi шлях.
6652 ПАМЯЦЬ
I праз шмат гадоў старыя пнi
Нагадаюць аб былым магутным лесе.
6653 ТОЛЬКI АДЗIНСТВА
Калi матыў падобны
плеснi,
З прыгожых слоў не будзе песнi.
6654 ЗАБЫЦЦЁ
Хоць здатны памяць
зберагаць крыжы,
Але яны не вечныя таксама.
6655
НЕБЯСПЕЧНЫ ФОРС
Квiтнее верас позна
нездарма,
Каб бачылi:
не страшная зiма.
6656 НЯЗВАНАЯ
Бяду нiколi
не чакаюць,
Бо ў марах
толькi шчасця цуд.
6657 СПРАВА
ПА ДУШЫ
Калi прыемная ёсць справа,
I настрой ёсць, i жыць цiкава.
6658 МАГУТНЫ
ПАТРОН
Як моцныя у дрэва каранi,
Страшэнны ураган яму не шкодзiць.
6659 ЛУЧШЕ
СЛАДОСТЬ
Комплименты жизнь не отравляют,
Часто горечь истина несёт.
6660 УМЕННЕ
СЛУХАЦЬ
Ў любой размове лепшая украса –
Кароткая, як хвост у зайца, фраза.
6661 ВСЕГДА
ЖЕЛАННАЯ
Не бывает нежности в избытке,
Хамства, даже малость, чересчур.
6662 IДЭАЛ
Не шкодзiць
выбiраць бясконца,
Ды плямы мае
нават сонца.
6663 НЕ ТУДЫ
Да шчасця не знаходзяцца шляхi,
Ды безлiч
iх чамусьцi да тугi.
6664
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Якi выток – такая будзе плынь,
Яе нiяк
ужо не перайначыць.
6665 МЕЦЬ
МУДРАСЦЬ
Не кожны год прыносiць сад плады,
Таму ссякаць бяздумна
дрэў не трэба.
6666 МЁД ЦI АТРУТА?
Адносiны даюць багата
бруду:
Нам пiць
бы мёд, мы ж часам пьем атруту.
6667 РОЗНЫЯ
ЯКАСЦI
Спаталiць вада у змозе
смагу,
I яна ж у
стане утапiць.
6668 БЫЦЬ
ВЫШЭЙ
Не трэба трымаць
крыўды на свiнню:
Ў яе заўсёды
недахоп культуры.
6669 СПАРЫШЫ
Спрачалiся сякера i
пiла,
Хто лепш, але
яны абое – каты.
6670
НЕВЯДОМАСЦЬ
Багата ранак абяцае,
А што запрапануе
дзень?
6671
ВЫЗНАЧАНАСЦЬ
Да магiлы
вядзе кожны крок,
Не пакрочыш назад або ўбок.
6672
НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ
Калi бясконца лашчыць слава,
Здаецца прорваю канава.
6673
ТЭАРЭТЫКI
Ўсе выяўляюць мужнасць i адвагу,
Пакуль не трэба галаву пакласць на плаху.
6674 ВАБНАСЦЬ
ШЛЯХУ
Цi след iмкнуцца да мэты,
Калi вядома, што
яна не пакарыцца?
6675 УЦЕХА
Не страшна, калi
цяжкае жыццё,
Бо значна горш
зрабiць яго
кароткiм.
6676 СПАКОЙ
Хоць беднае жыццё,
ды моцны сон
Цудоўны, як вясёлка на паўнеба.
6677
ВЯСНОВАЕ СПАДЗЯВАННЕ
Хоць ўвосень даўкi цёрн, няедкi,
Але вясной якiя кветкi!
6678 ЗВЫЧКА
Не клiча
у палёт свабода,
Як крылы сцялi у народа.
6679
ЛАГОДНАЯ РАЎНАВАГА
Заўсёды клiнам
выбiваюць клiн,
Лепш без клiноў
пяшчоту мець i згоду.
6680
ВЫПРАБАВАННЕ
Хоць бура робiць
безлiч шкоды,
Ды ўрокi
якасцi дае.
6681 МЯЖА
ЦЯРПЛIВАСЦI
Не супынiць
нiколi кола,
Калi пакоцiцца з гары.
6682 АСНОВА
ЖЫЦЦЯ
Ёсць шмат iмкненняў
i патрэб,
Ды найпатрэбней толькi хлеб.
6683
СПРЫЯЛЬНЫ ЎПЛЫЎ
Калi няма навокал
прыгажосцi,
Душа нiяк
не здатна добрай стаць.
6684 ПАГАНЫ
ЎПЛЫЎ
Зiхацiць на сонцы аблачына,
Ды яна чарнее
сярод хмар.
6685 РАБЫ
ПАЧУЦЦЯ
I гордых, непрыступных,
як скала,
Каханне стаць прымусiць на каленi.
6686 ВАРОЖАЯ
IСЦIНА
Люстэрка вiнавацiць
звыклi,
Бо яно праўдзiвае заўжды.
6687 ПРАВА
НА АБАРОНУ
Як вiнавацiць
за укус змяю,
Калi ёй моцна хвост прыцiснеш ботам?
6688
РАШУЧАСЦЬ
Змяя не частавала каб атрутай,
Ёй трэба наступаць
на галаву.
6689
ЗМАГАЦЦА З ПРЫЧЫНАЙ
Каб не мець тугi пачварнай,
Трэба вынiшчаць
выток.
6690 ТРАГIЧНЫ ВЫБАР
Як памылiцца
грамада,
Чакае чорная бяда.
6691
ЖЫЦЦЁВЫЯ СЦЯЖЫНКI
На шлях не ўсе вядуць сцяжынкi,
Шмат да балота iх бяжыць.
6692 АПТЫЧНЫ
ПАДМАН
Часам нельга давяраць вачам,
Бо нават бачнае
не бачна.
6693
РАЗНАСТАЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦI
Агонь сагрэе, зварыць
ежу,
Ды спапялiць
ўсё здатны ўшчэнт.
6694 ВАБНАЯ
НАВIЗНА
Калi у лесе – вабiць
луг,
А ў лузе лес здаецца цудам.
6695 ЦУДОЎНАЕ
АДЗIНСТВА
Як страчаны маленькi ключ,
Замок вялiкi
без патрэбы.
6696 ГОРКI ВЫНIК
Калi згiбацца цэлы час,
Ад стомы можна
i зламацца.
6697
ТУРБАВАННЕ МОЦНЫХ
Сцiскаць спружыну не патрэбна,
Бо небяспечны дасць адказ.
6698
НЕДАСТАТКОВАСЦЬ
Не дазволiць
зносiн кладка,
Як высокая вада.
6699 ЗГУБНАЯ
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Калi знаходзiцца кумiр,
Закруцiць небяспечны вiр.
6700
БЕСКАРЫСНЫЯ НАМАГАННI
Не ўтрымаць у рэшаце вады,
Не стрымаць iмкненне закаханых.
21.07–22.07.2001