Анатолій Балуценка
6201
УВЕРЕННАЯ СИЛА
Хотя остра коса, как бритва,
Но камень твёрд в густой траве.
6202 ЛЕПШ
МЯККАСЦЬ
Прыемна крочыць па траве,
Бо жорстка пад
нагамi на асфальце.
6203 БЕРАГЧЫ
ДУШУ
Любому воргану нанесцi лёгка траўму,
Але найбольш ранiмая – душа.
6204 ТРУДНЫЙ
ВОПРОС
Неплохо сберегаются консервы,
Но как законсервировать любовь?
6205 СIЛА СЛАБАСЦI
Ласкавасць ў голасе
мацней,
Чым сiлай
цi пагрозай прымушэнне.
6206
СХАВАНЫЯ ВАДЫ
Хай рэчка будзе вельмi
паўнаводнай,
Ды мелiна ўсё роўна дзесьцi ёсць.
6207 НАДЗЕЯ
Хай мочыць дождж,
Ёсць сонейка i
ветрык.
6208 ДОБРЫ
ПАЧАТАК
Абмыўся ранак чыстаю
расой,
Каб дзень мог ззяць цудоўнаю красой.
6209
НЕБЯСПЕЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Хоць шкодзiць
зрок элекразварка,
Прыемна паглядзець на прыгажосць.
6210 РОЗНЫЯ
РЫСЫ
Наперадзе нахабства месца мае,
А сцiпласць
прытулiлася ў канцы.
6211
ГАЛОЎНАЕ
Ручай вясновы хоць
вялiкi,
Ды знiкне,
бо вытока не прыдбаў.
6212
ВЯСНОВАЯ ПАМЫЛКА
I цёрн цвiце падобна слiве,
Ды вельмi
даўкi смак пладоў.
6213 РОЗНЫЯ
ШЛЯХI
Трывожны ўзнёслы шлях наперад,
Спакойны i засмучаны
– назад.
6214 ПЫХА
Грымяць страшэнна перуны,
Ды дождж з
нябёс iдзе
зусiм звычайны.
6215
НЕЎТАЙМАВАНАСЦЬ
Хоць нельга неабсяжнасць
ахапiць,
Iмкнуцца трэба абдымаць бясконца.
6216 СIЛА НА СIЛУ
Калi нагрэеш дастаткова,
Падатлiвай становiцца i сталь.
6217 ВЫБРАЦЬ
ГАЛОЎНАЕ
Хай грузкi
бераг у ракi,
Ды вабiць
плынь магутнай сiлай.
6218 ВАДЫ Ў
ЖАДАНЫМ
Заўжды ў вятры
шумяць лясы,
Не па душы – не трэба ў лес заходзiць.
6219
СКАРЫСТАЦЬ ШАНЦ
Пакуль бяжыць ручай
вясновы,
Патрэбна чэрпаць ў
iм ваду.
6220
ЖИЗНЕННЫЙ ПУТЬ
Восхода радость и печаль заката,
А между ними растянулась жизнь.
6221 НЕ
ЗАЎЖДЫ РАМАН
Знаёмства – непрачытаны раман,
Пачнеш чытаць, i
выявiцца драма.
6222 АДЗНАКА
Як з кроны дрэва першы лiст упаў,
Свой першы крок ужо зрабiла
восень.
6223
УЗАЕМАСУВЯЗЬ
Капаць глыбока трэба
студню,
Каб была чыстаю вада.
6224 ПУСТЫЯ
НАМАГАННI
Свiнню хоць кожны
дзень руплiва мыць,
Яна нiколi
не мiнае гразi.
6225
ВАБНАСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI
На коранi
зжаўцелую траву
I вострая каса касiць не хоча.
6226 IСТОТНАЯ ЯКАСЦЬ
Каб ў рэчцы
была чыстаю вада,
Дно рэчышча павiнна быць
з пясочку.
6227 СВАЕ
Змяя змяю нiколi не чапае,
Бо кожная атруты
досыць мае.
6228 ГРУБАЯ
СИЛА
Звучит призывно голос скрипки,
Но звуки глушит барабан.
6229 IМКНЕННЕ ДА ЛЕПШАГА
Выпяраджае мроя яву,
Яна – бясконцая мэта.
6230 ЖАХЛIВЫ СТАН
Адны – як хлеб надзённы для другiх,
Прыгожы свет, але занадта жорскi.
6231 ПОДУМАЙ
О СЕБЕ
Топтать любовь чужую, как траву,
Хотя не любишь – грех без оправданий.
6232 ПРОЦIЛЕГЛАСЦI ЗМЫКАЮЦЦА
Мець хочацца што-небудзь,
як няма,
Калi праз меру ёсць, то зноў нядобра.
6233 СПРАВА
НЕ Ў КРАСЕ
Кветкi непаметныя пшанiцы,
А якi
з яе цудоўны
хлеб!
6334
НЕПРАЎДЗIВАСЦЬ
Прыгожым мыльны быў
пузыр,
Ды нельга да яго крануцца.
6235 ПАМЫЛКА
Цудоўна ззяла, як вясёлка,
Аптычны чараваў падман.
6236
АБМЕЖАВАНАСЦЬ
Ключ быў на iншыя падобны,
Ды адчыняў адзiн замок.
6237
УЗНЁСЛАСЦЬ
Грэе добра вогнiшча агонь,
Ды агонь душы
выдатна грэе.
6238 НЕПIСЬМЕННАСЦЬ
Жыццё дае ўсё
новыя урокi,
Хоць вучышся упарта
ўсё жыццё.
6239 ЦУД
УЯЎЛЕННЯ
Мроi – нiбы цудоўная
казка,
Адпачынак даюць ад пакут.
6240 ЧЫСЦIНЯ СЦIПЛАСЦI
Хоць маленькая рачулка,
Ды ў ёй чыстая
вада.
6241
СКРЫТНАСЦЬ
Смак яблыка на выгляд не пазнаць,
Пакуль не возьмеш i не паспрабуеш.
6242 РОЗНЫЯ
ЛЁСЫ
Не ўсе шляхi вядуць на магiстраль,
Сканчаецца iх
частка тупiкамi.
6243 БЕЗ
ПАМЫЛАК
Мець трэба вытрымку
у справах,
Чакаць упарта лепшы
шанс.
6244 ЖЫЦЬ
СУЧАСНЫМ
Лепш сёння к вабнаму
iмкнуцца,
Бо заўтра можа
не настаць.
6245
КАШТОЎНАСЦЬ
Што цяжэй ўсяго
ў жыццi
даецца,
Значна болей цэнiцца
заўжды.
6246
АГУЛЬНАЕ ПАДАБЕНСТВА
Аднолькавы для ўсiх
заўсёды фiнiш,
Хоць розныя жыццёвыя
шляхi.
6247 ЗМЕНА
СТАНУ
Як доўга
грэць, заўжды кiпiць вада,
Як дапякаць – i душы закiпаюць.
6248 ЛЕПШ
БЯСПЕЧНАСЦЬ
Для многiх
– ружы па душы,
Але ж рамонкi
– без калючак.
6249 НЯЎВАЖЛIВАСЦЬ
Цудоўны i дзiвосны свет,
Але красу не кожны бачыць.
6250
САКРЭТНЫ СОН
Такое часам вабнае прыснiцца,
Што стане нават
больш, чым таямнiца.
6251 ЗАЎЖДЫ
ВЯСЁЛКА
Хай кепска будзе
ўсё на самай справе,
Але вясёлка зiхацiць ў уяве.
6252
ГОДНАСЦЬ
Хто ведае сабе
цану,
Не гне каленi i спiну.
6253 ЗIГЗАГI ЛЁСУ
Не вельмi
яркiм быў усход,
Святлом затое ззяе
захад.
6254 ПУСТОЕ
СПАДЗЯВАННЕ
Калi таптаная дарога,
На ёй не вырастуць грыбы.
6255
БЕССМЫСЛЕННОСТЬ
Цель влечёт, к ней хорошо идти,
Но нельзя же быть в дороге вечно.
6256 НАДЗЕЯ
Не бяды, што
вiшня адцвiла,
Цвет яшчэ другой вясною будзе.
6257
УПЭЎНЕНАСЦЬ
Свежы вецер трэба,
без сумнення,
Калi ў добрым
стане ветразi.
6258 МУДРЫ
ПАДЫХОД
Хай побач няма мора цi
ракi,
Ўсё роўна трэба плаваць
навучыцца.
6259 СВАБОДА
ПРЫЙДЗЕ
Якой бы не была свякруха,
Яна на шмат гадоў старэй.
6260 ПОЎЗАЦЬ
ЦI ЛЯТАЦЬ?
Што лепей: бура або цiша?
Б'е хваля бераг, часам лiжа.
6261 ВОРАГ
Малым або вялiкiм будзе
шчасце –
Яго руйнуюць языком.
6262 ДАРУНКI ЛЁСУ
Што лепш: вясновыя
пралескi
Цi ў кветках
ўвосень верасы?
6263 БЫЦЬ
ГАТОВЫМ
Не будзе роўнай,
як страла, дарога,
Ўсё роўна зробiць лёс круты зiгзаг.
6264
КВОЛАСЦЬ ЖЫВОГА
I сталь карозiя
руйнуе,
Не можа быць
адвечнай плоць.
6265
ДАСТАТКОВАСЦЬ
Для шчасця патрабуецца не шмат,
А толькi,
каб кахаў жаданы.
6266 ПЛЁТКI
Са шчасця лепшыя
сукi
Заўжды ссякаюць языкi.
6267 ВАБНАЯ
ПЕРШАСНАСЦЬ
Сяброўства паўтарыцца i любоў,
Ды копiя
не лепш арыгiналу.
6268
АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Як ў рэчцы
круцяць моцныя вiры,
Лепш у яе нiколi не заходзiць.
6269
ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ
Калi навокал жвава
ходзяць хмары,
Шукаць прытулак трэба ад
дажджу.
6270 БЕЗ
РОСПАЧЫ
Няхай сканчаецца дарога,
Пачатак iншай
я знайду.
6271
ВЫМУШАНАСЦЬ
Як есцi
хочацца даўно,
I жытнi
хлеб не горай, чым пшанiчны.
6272 РОЗНЫЯ
МАРЫ
Аб вышынi
хай марыць журавель,
Больш сцiплай
мару трэба мець сiнiцы.
6273
ГОРДАСЦЬ
Нiчога – значна лепш,
Чым вельмi
мала.
6274 СВОЙ
ЧАС
Нiколi ўдзень не выпадзе раса,
Яна заўжды бывае толькi
ранкам.
6275
ДАКЛАДНЫ РАЗЛIК
Не след далёка заплываць,
Як на зваротны шлях не хопiць сiлы.
6276 ПЛАНКА
ГОДНАСЦI
Як першы раз табе заплацяць,
Такая i твая
цана.
6277
ДАПАМОГА
Ад спёкi
вельмi шмат травы
Адзiнае ў цянi
схавае дрэва.
6278
НЕПАТРАБАВАЛЬНАСЦЬ
Калi не вельмi прыглядацца,
I знiчка
можа зоркай здацца.
6279 ПОКЛIЧ МЭТЫ
Цудоўна вабiць
i чаруе шлях,
Звычайным стане, калi
ззаду фiнiш.
6280
КАНЧАТКОВЫ ВЫНIК
Не кветкi,
а саспелыя плады
Смак iсны
выявяць заўжды.
6281
ПУСТАСЛОЎЕ
Агонь гарыць не ад прыгожых слоў,
Але шугае, як падкiнуць дроў.
6282 ЖЫЦЦЁВЫ
ВОПЫТ
Лепш ведаць iсцiны старыя,
Чым выдумляць заўжды свае.
6283
НАСУПЕРАК
Калi на ланцугу сабака,
Ёй збегчы хочацца з двара.
6284 НЕ СПЯШАЦЦА
Калi ў зямлю
насенне кiнуў,
Чакай цярплiва
ураджай.
6285 НЕ ЎТАIЦЬ
Калi хадзiць на дыбачках заўжды,
Ўсё роўна пакiдаюцца сляды.
6286
УЗНЁСЛАСЦЬ
Калi пяе ад радасцi
душа,
Не здатна настрой сапсаваць iмжа.
6287 УЗДЫМ
ДУШЫ
Адчуць сябе каб
вельмi маладым,
Душу разварушыць павiнен ўздым.
6288 НЕ ПА
ЗУБАХ
Цудоўны яблык ў
вершалiне,
Але не дацягнуцца да яго.
6289
УПАРТАСЦЬ
Хаця дакладна сведчыць факт,
Ды цяжка з
праўдай пагадзiцца.
6290 ЖАДАНЫ
МIРАЖ
Найлепшае бясконца вабiць,
Ды не хапае яго
ўсiм.
6291
ВЫМУШАНАСЦЬ
Хай нават цёплая
вада,
Ды ўтаймаваць ёй можна смагу.
6292 СТАЛЫ
СПАКОЙ
Спакой ва ўсiм лепш мець
заўжды,
Ад хвалявання – шмат бяды.
6293 КЕПСКI ВЫБАР
У нетры завяла дарога,
Бо нельга выбiраць з нiчога.
6294 ВIНАВАЦIЦЬ СЯБЕ
Калi зрабiў памылак
воз,
Не трэба скардзiцца на лёс.
6295 ВАБНЫ
ЎСПАМIН
Увесну быў прыгожым
сад,
Ды час не коцiцца
назад.
6296
НЕЖАДАНЫ ДАДАТАК
Нiхто не марыць аб калючках,
Iх ружа прынясе з
сабой.
6297 ВЫСОКIЯ IМКНЕННI
Круты лепш да вяршынi
шлях,
Чым надта роўны
па далiне.
6298 СТАЛАЕ
НАТХНЕННЕ
Нiколi не сканчаецца дарога,
Як хобi
– хуткая хада.
6299 БАРАЦЬБIТЫ
Абараняць каб гонар
сцяга,
Патрэбна сiла i адвага.
6300
ВАБНАСЦЬ ЧУЖОГА
Гляджу праз плот – саспела вiшня,
I хочацца яе паспрабаваць.
4.07–11.07.2001