Анатолій Балуценка
6301 СIНУСОIДЫ ЛЁСУ
Жыццёвы шлях – як райскi
сад,
Падчас – бязводная пустыня.
6302 ЛЕПШ
ПАВОЛI
Як будзе надта
ўзлёт круты,
Магчыма з штопару
не выйсцi.
6303
ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Няхай вядзе цудоўны
шлях наперад,
Быць трэба пільным, каб
не трапіць ў нерат.
6304
НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА
Усе прыгожыя грыбы,
Але не кожны можна з'есцi.
6305 БЫЛАЯ МОЦ
Хоць моцна полымя шугае,
Згарае вогнiшча
да тла.
6306 ВЫДАТКI ПРЫЕМНАСЦI
Хаця калючыя шыпулькi,
Цудоўны водар у смалы.
6307 ЧОРНЫЯ
ДУШЫ
Чарнобыль цел стварыў чарнобыль,
Чарнобыль душ iдзе
даўно.
6308 ЖАДАНАЯ
ЦЕМРА
Ноч цемрай прыкрывае
вады,
Таму для многiх
люба ноч.
6309 ЖАЖДА
НЕЖНОСТИ
Душа, с которой обошлись сурово,
Отзывчива на ласковое слово.
6310
ЧУДЕСНАЯ ВОЗМОЖНОСТЬ
Хоть время и нельзя остановить,
Всегда его продолжить есть возможность.
6311
ВОЛШЕБНАЯ СИЛА
Бывают взгляды – как лассо:
Захватит и не отпускает.
6312
НЕОПРАВДАННАЯ НАДЕЖДА
Случается, что солнечный рассвет,
А день безрадостный и серый.
6313 СИЛА
ЧЕСТНОСТИ
Всегда позиция крепка,
Коль в море правды для лжи нету
островка.
6314
НЕЧАКАНАСЦЬ
Здараецца, што добрыя
шляхi
Ў мясцiны
кепскiя прыводзяць.
6315
СПАДЧЫННАСЦЬ
Калючы цёрн нiяк не ў змозе
Красуню слiву нарадзiць.
6316 БЯСПЕКА
РАБОЎ
Заўжды лаяльная трава:
Скамячыцца, ды выправiцца ў змозе.
6317
УПЭЎНЕНАСЦЬ
Калi абутак адмысловы,
Ступiць не страшна на змяю.
6318
НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ
Заўсёды хвалi
бераг б'юць,
Iх лёс такi, iнакшага не будзе.
6319
СВОЕЧАСОВАСЦЬ
Як ў час не зрэзаць баравiк,
На коранi
счарнее без карысцi.
6320 ШКОДА АД МАЛОГА
Хоць лыжка дзёгцю
ў бочцы мёду,
Ды шмат агiды
i смуроду.
6321
АДНОСНАСЦЬ
Тады бяжыць павольней
час,
Як ёсць заўжды
яго запас.
6322
ГОРДАСЦЬ
Таго, хто не згiнае галаву,
Таптаць не будуць, як траву.
6323 ДАСТАТКОВАСЦЬ
І вечны лёд збяжыць
вадою,
Як атрымае шмат цяпла.
6324
ПАДВОЙНАЯ БЕЗПАДСТАЎНАСЦЬ
Хаця шыпчына i
не ружа,
Ды больш калючак
у яе.
6325 ПАДМАНЛIВАСЦЬ
Здалёк – як шаўкавiстая
трава,
А зблiзку
цяжка выбраць сабе месца.
6326
ПЕРШАСНАСЦЬ
Хто першы быў
для сэрца дарагiм,
Не ў змозе
стаць ужо нiяк
другiм.
6327
КАРЫСНАСЦЬ РУХУ
Дзе плынь бяжыць,
Не будзе тванi.
6328 КАМПРАМIС
Схiляць магчыма галаву,
Калi каханне вымагае.
6329 ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ
Як брудны ў будучыню шлях,
То марна iм да шчасця крочыць.
6330 СЛОДЫЧ
Сэрца ад пяшчоты слодыч адчувае,
Скончыцца цукерка, што яго чакае?
6331
НЕЧАКАНАСЦЬ
Хацеў знайсцi
пад сонцам месца,
Ды трапiў
ў надта чорны
цень.
6332
ГРУНТОЎНАСЦЬ
Лепей раз пракласцi
кладку,
Чым заўжды шукаць
абход.
6333 КОЖНАМУ
– СВАЁ
Заўжды мацней казырны
туз,
Ды болей сцiпласцi
ў шасцёркi.
6334
НЕАБХОДНАСЦЬ
Як вельмi
моцна мучыць смага,
З балота будзеш
пiць ваду.
6335
ТРУДНОСТИ
Общаться нелегко с жирафом и ослом,
Один – глупец, другому медленно доходит.
6336 РАЗНЫЕ
ПОСЛЕДСТВИЯ
Очень сладок абрикос увядший,
Но горька увядшая любовь.
6337
СКАРАСПЕЛАСЦЬ
Як яблык унутры
грызе чарвяк,
То ён заўжды
саспець хутчэй iмкнецца.
6338 ЧАРНАТА
Ад сонейка стаць скура можа
чорнай.
А што у змозе
пачарнiць душу?
6339
ПЕРААЦЭНКА
Вачыма хутка робiцца
усё,
Так жвава працаваць не ў стане
рукi.
6340 ПАКУТЫ
ДУШЫ
Калi душа стамiлася ад ран,
I летам ляжа восеньскi туман.
6341 РАЗНЫЕ
ПУТИ
Невероятно труден путь к победе,
Но лёгкий путь на гибель обречён.
6342 СЛОДЫЧ
Хай сняцца, хоць зрэдку, салодкiя
сны.
Мо, яву сабой падсалодзяць
яны?
6343
ПРЫЕМНЫЯ ЦЯЖКАСЦI
Заўжды не вельмi
лёгкi выбар,
Ды горш, як выбару няма.
6344 ГАНЕБНЫ
БРУД
Ад бруду звонку адмывацца можна.
А як адмыцца ад яго ўнутры?
6345 ПОСЛЕ
Торжественная музыка прошла,
Теперь в душе гудят колокола.
6346
НЕЧАКАНАСЦЬ ЛЁСУ
Як роўны шлях наперадзе – ўсё ясна,
Ды невядома, што хавае паварот.
6347
СВОЕЧАСОВАСЦЬ
Прыгожы яблык быў
чырванашчокi,
Ды час прыйшоў – упаў з галiнкi ў бруд.
6348 СУМНЫ
ВЫНIК
Заўжды маланка здейснiць свой удар,
Калi душа счарнелая ад хмар.
6349 РОЗНЫ
ГУСТ
Кагосьцi вабiць хлеба луста,
А зайца – морква i капуста.
6350 НЕЦЯРПЛIВАСЦЬ
Масток к каханаму шукала,
Не дачакалась – ўброд пайшла.
6351
СПАЗНЕННЕ
Калi шугае полымя пажару,
Агонь ужо вадою не залiць.
6352
ЛЕТУЦЕННАЕ ШЧАСЦЕ
Хоць сцiпласць
– рыса найвышэйшай пробы,
Ды шчасце сцiплым цяжка здабываць.
6353
ПАЛЫМЯНАЕ КАХАННЕ
Душа палае ад кахання,
Яно падобна на гульню з агнём.
6354
РАЎНАВАГА
Таму кацiцца
здатна кола,
Што спiцы роўныя
усе.
6355
АДНОСНАСЦЬ
Гара высокая заўжды,
Як назiраць
яе з далiны.
6356
СЛАБАСЦЬ МОЦНЫХ
I дубу цяжка утрымацца,
Калi вада падмые
каранi.
6357
ВАБНАСЦЬ
Калi жардзiну выбiраюць,
Крывое дрэва не ссякуць.
6358 ВОЛЯ
Заўжды ў нябёсы
птушачка ляцiць,
Калi ёй клетку адчыняюць.
6359
ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Заўжды паснедаць лепей зранку,
Бо познiм
можа быць абед.
6360 САКРЭТ
ПРЫГАЖОСЦI
Усмешка упрыгожыць сцiплы твар,
Красуню хмурнасць робiць непрыгожай.
6361 НЕ
АДСТАВАЦЬ
Бяжыць даволi
хутка час,
Каб радасць мець,
патрэбна бегчы разам.
6362 ЛЁГКI ЗДАБЫТАК
Каб бачыць прыгажосць
цудоўных зорак,
Падняць патрэбна толькi галаву.
6363 ОШИБКА
СТАРТА
Беда, коль кончилась дорога,
Но нет желанного итога.
6364
ОБЯЗАТЕЛЬНОСТЬ
Хоть надо идти по весеннему льду,
Сказал, что приду, значит – точно приду.
6365
ВАБНАСЦЬ
Краса кiдаецца
у вочы,
I кожны да яе ахвочы.
6366 ПАДМАНЛIВАСЦЬ
Хоць свецiць
сонейка ласкава,
Але у змозе абпячы.
6367
ЗДАВОЛЕНАСЦЬ МАЛЫМ
Калi навокал толькi
цемра,
То як дарунак – i адзiн
прамень.
6368
НЕЦЯРПЕННЕ
Спелы колас не чакае:
Зерне кiдае на дол.
6369
НЯСТРЫМАНАСЦЬ
Маланка быць не можа
таямнiцай:
Абавязкова выдасць гром.
6370
ВЫМУШАНАСЦЬ
Заўжды абставiны
мацней,
Яны – як рэчышча для плынi.
6371
ПРАЗМЕРНАСЦЬ
Выходзiць рэчка з
берагоў,
Як пройдзе вельмi шмат снягоў.
6372 ВЫДАТКI СПАКОЮ
Хоць цiша
i дае спакой
заўсёды,
Але напяць не здатна ветразi.
6373
ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА
Адзiн не ў тым
напрмку крок
Дае на ўсё жыццё
урок.
6374 САМАЗАСПАКОЕНАСЦЬ
Ствараюць сабе часам мiражы,
Яны – бальзам пакрыўджанай душы.
6375 ДВАIСТАСЦЬ
Не толькi
вабiць лес красой,
А нетрамi
упарта страшыць.
6376
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Не будзе крышталёвай
плынь,
Калi выток яе
ў балоце.
6377 ЗАЛАТАЯ
КРЫНIЦА
Зямля, як вугаль, чорная заўжды,
А колас нараджае
залаты.
6378 НЕ
СТРАЧАЦЬ ПIЛЬНАСЦЬ
Імгнення хопіць, каб упасцi,
А падымацца трэба доўгі час.
6379 МАГУТНАСЦЬ
СЛОВА
Адно прыветлiвае
слова
Змянiць у змозе ўсё
жыццё.
6380 РОЗНЫ
МЕНТАЛIТЭТ
Аб чым бярозе
хочацца шумець,
Не ў стане
дуб магутны зразумець.
6381 ПОКЛIЧ
Як сонечны зайчык, усмешка
Паклiкала ў сонечны
край.
6382 СЛУШНЫ
ВЫБАР
Хай зрэжа лепей любая пiла,
Бо горай будзе,
як ссячэ сякера.
6383 БОЛЬ
ОТКАЗА
В любви одно простое слово «Нет»
В душе оставит очень горький след.
6384
РЭАЛЬНАСЦЬ
Усiм прыемней водар ружы,
Ды хтосьцi
нюхае палын.
6385 РОЗНЫ
СТАН
Змяняецца душа заўжды, як луг:
То ў кветках
ззяе, то бялее снегам.
6386 РАТУНАК
Каханне лёс напоўнiла
журбой,
Хачу ляцець, хмурыначка,
з табой.
6387
БЕССЭНСОЎНАСЦЬ
Калi знiшчае сiлы
барацьба,
То пiррава
чакае перамога.
6388 ЗМЕНЛIВАСЦЬ
Ласкава ветрык песцiць скуру,
Ды вецер з
ног збiвае здуру.
6389
ДАСТАТКОВАСЦЬ
I камень кроплямi
заплача,
Калi праз меру награваць.
6390 ЗМЕНЫ
Праз час цудоўная уцеха
Ў душы гучыць,
як ў лесе рэха.
6391 СУМНЫ
ВЫНIК
Калi крутыя берагi,
Не вырвацца на волю плынi.
6392
ГЛУПОСТЬ
Игра, не стоящая свеч,
Не лучше, чем дамоклов меч.
6393 ВЫБАР
ЛЁСУ
Грымяць па рэйках цягнiкi.
Як зведаць, сесцi на якi?
6394 ЦЯЖКАЕ
ПЫТАННЕ
Ласкавы будзе лёс цi грубы?
Да шчасця пойдзе цi
да згубы?
6395
РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
На выгляд тоесныя ўсе, як спарышы,
Ды свет асобны ў кожнага ў
душы.
6396 ЖАДАННЕ
Калi ў душы
не ззяе сонца,
Хай месяц крышку дасць святла.
6397 ТАКАЯ IСНАСЦЬ
Вярблюд зусiм
не вiнаваты,
Што нарадзiўся
ён гарбаты.
6398
НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА
Не металiчны нерв, на жаль,
I ў струнах
лопаецца сталь.
6399
ПРЫЕМНЫЯ ПАКУТЫ
Пакуты ад кахання лепей мець,
Чым радасць ад удалай вельмi
помсты.
6400 ВЫНIК СТАНУ
Адно i тое
ж рэчыва – вада,
Ды хмары чорныя,
а белыя аблокi.
11.07–14.07.2001