Анатолій Балуценка
6101
ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ
Душа – як быццам птушка ў клетцы:
Ўзлятае меней, чым
на крок.
6102 ГАЛОЎНЫ
РУХАВIК
Пачуццяў шмат i добрых,
i благiх,
Ды светам рухае каханне.
6103 УЛАДА
НАД БУДУЧЫНЯЙ
Засмяецца душа цi
заплача,
Ўсё залежыць цяпер ад цябе.
6104
ПРЫГАЖОСЦЬ I КАРЫСНАСЦЬ
Бягуць аблокi
– як карцiнкi,
Ды толькi
хмара дасць дажджу.
6105 ЧАРЫ
ПОЗIРКУ
Твой позiрк
моцны, як ланцуг,
Схапiў i адпускаць
не хоча.
6106
ЗАБЛУКАЛА
Заходзiла ў сунiчны
бор,
Ды апынулася у нетрах.
6107
ПЯШЧОТНАСЦЬ
Хоць камень мохам абрастае,
Ды лепей лашчыцца
мурог.
6108
ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ
Тады пазнаеш нораў
рэчкi,
Як зведаеш яе выток.
6109
ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ
Зусiм другая можа лепш дарога,
Але яна вядзе
у iншы бок.
6110 ДАЛЁКАЯ
ПРЫГАЖОСЦЬ
Здалёк i вогнiшча – як казка,
Ды дакрануцца нельга да агню.
6111 СIЛА ЛЁСУ
Хоць клiчуць
зоры, вабiць Месяц,
Але не адарвацца ад Зямлi.
6112 ВАБНЫ
СПАКОЙ
Прыемней плысцi
па спакойнай плынi,
Бяда прыйдзе, калi закруцiць
вiр.
6113 ЦЯЖКI ПАЧАТАК
Заўсёды цяжкi
толькi першы крок,
Пасля з слядоў
i сцежка пракладзецца.
6114 УМОВА
ПОСПЕХУ
Каб назбiраць
сунiц паўнюткi збан,
Шукаць патрэбна лепшую палянку.
6115
СТРАЧАНАЕ
Калi адрэзаная скiба,
Нiяк не здатны бохан цэлым стаць.
6116
АДНОЛЬКАВАСЦЬ
Адкуль бы бегчы не пачаў ручай,
Абавязкова дабяжыць да мора.
6117 ВЫДАТКI IСНАГА
Душу i позiрк вабiць прыгажосць,
А колькi
ёсць вакол непрыгажосцi.
6118 ОШИБКА
СУДЬБЫ
Достойна ласк и поцелуев,
Но сладость их не хочет дать судьба.
6119
БЯЗВЫХАДНАСЦЬ
Душа – як птушка, ёй палёту трэба,
Ды моцна замiнаюць ланцугi.
6120 УСЁ ПРАХОДЗIЦЬ
Як нават доўгi час чарнеюць хмары,
Калiсьцi сонейка парадуе
цяплом.
6121 УСМЕШКI ЛЁСУ
Занадта чорны небасхiл ўначы,
Хоць дзе-нiдзе,
ды ярка ззяюць зоркi.
6122 ЛЕПШАЕ
ПРЫЙДЗЕ
Хай хвалi
уздымаюцца высока,
Трываць патрэбна, лягуць яны ў
штыль.
6123
ДАРЭМНАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ
Далiна ўлетку зайздрыла
гары:
Вяршыня восенню пакрылася
снягамi.
6124 НЕ Ў
ТЫМ СУТНАСЦЬ
Хутка адгучала медзь аркестра:
Свята не ўтрымалася ў душы.
6125
МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА
Гудуць бясконца правады,
Ды iх
нiхто не слухае нiколi.
6126 КЕПСКI ВЫНIК
Калi стары занадта
слабы конь,
Зусiм не вiнаватая дарога.
6127 ЗМЕНА
СУТНАСЦI
I цень быць
можа да спадобы,
Як спёка не дае дыхнуць.
6128 ШУКАЦЬ
У САБЕ
Свой кожны сам руйнуе лёс,
Ды не жадае праўду
бачыць.
6129 ВIРТУАЛЬНАЯ ВОЛЯ
Душа, як птушка, вольная заўжды,
Ды кайданы трымаюць
моцна цела.
6130 МУДРАСЦЬ
Лепш прамаўчаць, як гаўкае сабака,
Каб iншыя
не падымалi гвалт.
6131 ШЛЯХ
ЛЁСАЎ
Нiбы насенне дзьмухаўца,
Ляцяць i лёсы шляхам невядомым.
6132 АГОНЬ
ДУШЫ
Агонь пяшчотнага кахання
I ў сцюжу
змерзнуць не дае.
6133 СТРАТА
ЎЗНЁСЛАГА
Душа – разладжаная скрыпка,
Як абыякавасць запоўнiла яе.
6134 РАДАСЦЬ
IМКНЕННЯ
Прыемны, хаця цяжкi шлях к мэце,
Горш нiкуды
ўжо болей не спяшацца.
6135 АГIДНАСЦЬ ПРЫМУСУ
На выгляд ў пляшцы воцат
– як вада,
Бяда прыйдзе, як пiць яго
прымусяць.
6136
СТРАЧАНАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ
Няўдалы i гаротны
лёс жанчын,
Калi каханне затуляла
вочы.
6137 НЕ
ВОВРЕМЯ
Почему-то горестно и грустно
Стало от нахлынувшей любви.
6138
ПРИВЫЧКА
Невыносимо сразу бремя,
Но время приучает и к нему.
6139
СТАЛАСЦЬ
Хоць хораша спяваюць
салаўi,
Ды толькi
вераб'i вакол узiмку.
6140 УЗАЕМАСУВЯЗЬ
Як стогне лес – не мёд i
полю,
Хай лепей сцiшацца вятры.
6141
ПРЫЕМНАЕ
Як вабiць
водар лiпавай прысады,
Хоць робiш
круг, ёй хоча прайсцiсь.
6142 РОЗНЫЯ
ВЫНIКI
На мяккiх
душах застаецца след,
Няма слядоў, калi душа – як камень.
6143
ПЕРАСЫЧАНАСЦЬ
I любае абрыдлым
можа стаць,
Як спажываць яго ўвесь час праз
меру.
6144 ЛАГIЧНАЯ СУВЯЗЬ
Калi ў чым-небудзь
быў пачатак,
Абавязкова знойдзецца канец.
6145 УЛАСНIК
Неўрадлiвае хай поле,
Ды яно заўжды
маё.
6146 ПАВАГА IНШЫХ
Не трэба каламуцiць ручая:
Нiжэй па плынi хтосьцi мае смагу.
6147
НЕБЯСПЕКА РОСТУ
Маленькая таполя – як анёл,
А вырасце, i стане небяспечнай.
6148 ЧАРОЎНЫ
СВЕТ
Чаруе прыгажосцю свет
I вабiць
сваёй дзiўнай таямнiцай.
6149 МЭТАНАКIРАВАНАСЦЬ
Хто рухацца ў
сапраўднасцi жадае,
Той не баiць
казкi пра хаду.
6150
ПРАДВЫЗНАЧЭННЕ
Прырода вымагае пэўных
дзей,
I падмануць яе нiколi
немагчыма.
6151 ЗАКОН
ЖЫЦЦЯ
Падаюць дрэвы старыя,
Месца каб даць
маладым.
6152
ПАСПЕШНАЯ АДМОВА
Каханне шчодра кожнага
кране,
Але яго мы самi абмiнаем.
6153 МОЦ
ПЯШЧОТНАСЦI
Не заўжды магутнасць ёсць у сiлы,
Часам i ў
пяшчотнасцi яна.
6154
РАЗДВОЕНАСЦЬ
Хоць грэе, нiбы
сонейка, агонь,
Ды ён адначасова
спапяляе.
6155
СПАНТАННАСЦЬ
Свавольнiк лёс не слухае мяне,
То кiне
ў вiр, то панясе па плынi.
6156 ВIДАВОЧНЫ ВЫНIК
Як назбiралась
шмат страшэнных хмар,
Абавязкова будзе навальнiца.
6157
ПАДЛЕГЛАСЦЬ
Кахаю, па слядах тваiх iду,
Ты пакахаеш, i за мною пойдзеш.
6158 ЦЕПЛЫНЯ
ПАЧАТКУ
Вясна кахання цёплая
заўжды,
Халодным стаць у змозе
нават лета.
6159 ПУСТАЯ
СПРАВА
Прасiць не трэба што-небудзь нiколi
У тых, што,
безумоўна, не дадуць.
6160 НЕ
ВЗЛЕТИТ
Женщина одна на раздорожье –
Будто птица с раненым крылом.
6161 ЗАЛОГ
КАНЦА
Хай зроблены пакуль што першы
крок,
Але калiсьцi
скончыцца дарога.
6162 МОЩНОЕ
СРЕДСТВО
Слово, как лекарство, исцеляет
Или ранит, словно острый меч.
6163
МАГЧЫМАСЦI
Словы здатны мёд ў душу пакласцi
Або ўзвесцi мiж людзьмi магутны мур.
6164 САМОЕ
ЛУЧШЕЕ
Из всех больших и маленьких щедрот
Душе всегда всего приятней ласка.
6165
ОТРАЖЕНИЕ
Любовь, как солнце, душу согревает,
Любовь былая светит, как луна.
6166 СЦЕЖКА
КАХАННЯ
Ласкавы позiрк
пракладае сцежку,
Па ёй каханне бегла каб ў
душу.
6167 ЦЯЖКI ВЫБАР
Ў клубок пераплялiся
ўсе сцяжынкi:
Якой iсцi,
не ведаю сама.
6168 УМОЎНЫ ЛАД
Жыццёвы шлях праходзiць
па пустыне,
А бегчы мог заўжды сярод прысад.
6169
НЯПРОСТЫ АДКАЗ
Што лепей: кепскае
каханне
Цi адзiноты горкi смак?
6170 ЖАДАНАЯ
ЦIШЫНЯ
Чутлiвая душа падобна скрыпцы:
Яе не чутна, калi вые джаз.
6171
ПОСПЕШНОСТЬ
Случается минутная услада,
А душу трудно исцелить от яда.
6172
ЭКСТРЭМАЛЬНЫЯ ЎМОВЫ
Здараецца, што i
глыток вады,
Каштоўней, чым усё багацце свету.
6173 РОЗНЫЯ
ШЛЯХI
Ў жыццi
бываюць розныя шляхi:
Ў тупік вядзе адзiн, ў
абшар – другi.
6174 ЦЯЖКI ЧАС
Калi пачнецца грукат грому,
Душа перажывае стому.
6175
АДНАСТАЙНАСЦЬ
Бясконца як адно i
тое,
Аскома з'явiцца
праз час.
6176
РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
Траве не толькi
трэба ззянне сонца,
Ёй неабходны хмары i дажджы.
6177 ДАЛЕЙ –
ГОРАЙ
Калi разбеглiся шляхi,
Час павялiчвае адлегласць памiж iмi.
6178 ЧЫСТЫ
БРУД
Занадта брудна можна
наслядзiць
I вельмi чыстымi нагамi.
6179
ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ
Як вугаль, чорная зямля,
Ды родзiць
хлеб, падобна снегу, белы.
6180 ХУТКАБЕЖНАСЦЬ
Краса падобна кветцы ружы:
Падорыць радасць – знiкне назаўжды.
6181
НАТХНЕННЕ
I цяжкая дарога
будзе лёгкай,
Як побач чутны
пошчак салаўя.
6182 ЛУЧШЕЕ
Крепка обида, как скала,
Ей стоило рассыпаться песочком.
6183 ТАКАЯ
ПОРОДА
У лука горькое перо,
И никогда не будет сладким.
6184 АБАЧЛIВАСЦЬ
Ў рачулку з глейкiм
дном лепш не заходзiць:
Абавязкова пойдзе каламуць.
6185 МIРАЖ
Iмкненне генералам стаць – пустое,
Не трэба столькi генералаў, як салдат.
6186 КЛIЧА МЭТА
Калi наперадзе мэта,
Жыццёвы шлях заўжды лягчэйшы.
6187 ВАБНЫ
ЧАС
Спадае хутка яблынь
цвет,
Спяшацца трэба зведаць
асалоду.
6188
НАДЗЕЙНАСЦЬ
Ў каханнi
вельмi важны парытэт,
Бяда, калi
знiкае раўнавага.
6189 ПРАЗОРЛIВЫ ПОЗIРК
Глядзi уважлiва на свет,
Абавязкова ўбачыш Бога.
6190
ПАРАЗУМЕННЕ
Як крочаць па дарозе двое,
Адзiн павiнен кiраваць.
6191 РАДАСЦЬ
МРОI
У мрой заўжды
пунсовы колер,
Хоць чорна-шэрае жыццё.
6192 ЭРЗАЦ
Хай мроi
сэрца саграваюць,
Як iншага
няма цяпла.
6193 ВЫНIК
Устойлiвы заўсёды
стан,
Калi надзейная апора.
6194
НЕИЗВЕСТНОСТЬ
Чудесный аромат имел цветок,
Но горький плод мне подарила осень.
6195 НА
ВЫБАР
Мо, лепш ружовы мець
падман,
Чым надта чорную
сапраўднасць?
6196 МОЦНЫЯ
СРОДКI
Ад шчодрай ласкi i пяшчоты
Мякчэе сэрца i душа.
6197 ЛЕПШ
Лепш на замку
трымаць язык,
Чым сеяць iм насенне крыўды.
6198 ЗОРНАЕ
ЖАДАННЕ
Хацелась лёс прыдбаць мне стромкi:
Душу гнятуць яго абломкi.
6199 ЖАНОЧЫ
БОЛЬ
Быць кiнутай
– найгошая абраза
З усiх
магчымых кпiнаў i абраз.
6200 СВАБОДА
ВЫБАРУ
Спяваць асанну – самы горшы лёс,
Якi быць толькi
можа у паэта.
26.06–4.07.2001