Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (6201-6300)

 

Анатолій Балуценка

http://ab7t.narod.ru

 

 

6201     УВЕРЕННАЯ СИЛА

 

Хотя остра коса, как бритва,

Но камень твёрд в густой траве.

 

 

6202     ЛЕПШ МЯККАСЦЬ

 

Прыемна крочыць па траве,

Бо жорстка пад нагамi на асфальце.

 

 

6203     БЕРАГЧЫ ДУШУ

 

Любому воргану нанесцi лёгка траўму,

Але найбольш ранiмая – душа.

 

Home Page

 

6204     ТРУДНЫЙ ВОПРОС

 

Неплохо сберегаются консервы,

Но как законсервировать любовь?

 

 

6205     СIЛА СЛАБАСЦI

 

Ласкавасць ў голасе мацней,

Чым сiлай цi пагрозай прымушэнне.

 

 

6206     СХАВАНЫЯ ВАДЫ

 

Хай рэчка будзе вельмi паўнаводнай,

Ды мелiна ўсё роўна дзесьцi ёсць.

 

Home Page

 

6207     НАДЗЕЯ

 

Хай мочыць дождж,

Ёсць сонейка i ветрык.

 

 

6208     ДОБРЫ ПАЧАТАК

 

Абмыўся ранак чыстаю расой,

Каб дзень мог ззяць цудоўнаю красой.

 

 

6209     НЕБЯСПЕЧНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ

 

Хоць шкодзiць зрок элекразварка,

Прыемна паглядзець на прыгажосць.

 

Home Page

 

6210     РОЗНЫЯ РЫСЫ

 

Наперадзе нахабства месца мае,

А сцiпласць прытулiлася ў канцы.

 

 

6211     ГАЛОЎНАЕ

 

Ручай вясновы хоць вялiкi,

Ды знiкне, бо вытока не прыдбаў.

 

 

6212     ВЯСНОВАЯ ПАМЫЛКА

 

I цёрн цвiце падобна слiве,

Ды вельмi даўкi смак пладоў.

 

Home Page

 

6213     РОЗНЫЯ ШЛЯХI

 

Трывожны ўзнёслы шлях наперад,

Спакойны i засмучаны – назад.

 

 

6214     ПЫХА

 

Грымяць страшэнна перуны,

Ды дождж з нябёс iдзе зусiм звычайны.

 

 

6215     НЕЎТАЙМАВАНАСЦЬ

 

Хоць нельга неабсяжнасць ахапiць,

Iмкнуцца трэба абдымаць бясконца.

 

Home Page

 

6216     СIЛА НА СIЛУ

 

Калi нагрэеш дастаткова,

Падатлiвай становiцца i сталь.

 

 

6217     ВЫБРАЦЬ ГАЛОЎНАЕ

 

Хай грузкi бераг у ракi,

Ды вабiць плынь магутнай сiлай.

 

 

6218     ВАДЫ Ў ЖАДАНЫМ

 

Заўжды ў вятры шумяць лясы,

Не па душы – не трэба ў лес заходзiць.

 

Home Page

 

6219     СКАРЫСТАЦЬ ШАНЦ

 

Пакуль бяжыць ручай вясновы,

Патрэбна чэрпаць ў iм ваду.

 

 

6220     ЖИЗНЕННЫЙ ПУТЬ

 

Восхода радость и печаль заката,

А между ними растянулась жизнь.

 

 

6221     НЕ ЗАЎЖДЫ РАМАН

 

Знаёмстванепрачытаны раман,

Пачнеш чытаць, i выявiцца драма.

 

Home Page

 

6222     АДЗНАКА

 

Як з кроны дрэва першы лiст упаў,

Свой першы крок ужо зрабiла восень.

 

 

6223     УЗАЕМАСУВЯЗЬ

 

Капаць глыбока трэба студню,

Каб была чыстаю вада.

 

 

6224     ПУСТЫЯ НАМАГАННI

 

Свiнню хоць кожны дзень руплiва мыць,

Яна нiколi не мiнае гразi.

 

Home Page

 

6225     ВАБНАСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI

 

На коранi зжаўцелую траву

I вострая каса касiць не хоча.

 

 

6226     IСТОТНАЯ ЯКАСЦЬ

 

Каб ў рэчцы была чыстаю вада,

Дно рэчышча павiнна быць з пясочку.

 

 

6227     СВАЕ

 

Змяя змяю нiколi не чапае,

Бо кожная атруты досыць мае.

 

Home Page

 

6228     ГРУБАЯ СИЛА

 

Звучит призывно голос скрипки,

Но звуки глушит барабан.

 

 

6229     IМКНЕННЕ ДА ЛЕПШАГА

 

Выпяраджае мроя яву,

Яна – бясконцая мэта.

 

 

6230     ЖАХЛIВЫ СТАН

 

Адны – як хлеб надзённы для другiх,

Прыгожы свет, але занадта жорскi.

 

Home Page

 

6231     ПОДУМАЙ О СЕБЕ

 

Топтать любовь чужую, как траву,

Хотя не любишь – грех без оправданий.

 

 

6232     ПРОЦIЛЕГЛАСЦI ЗМЫКАЮЦЦА

 

Мець хочацца што-небудзь, як няма,

Калi праз меру ёсць, то зноў нядобра.

 

 

6233     СПРАВА НЕ Ў КРАСЕ

 

Кветкi непаметныя пшанiцы,

А якi з яе цудоўны хлеб!

 

Home Page

 

6334     НЕПРАЎДЗIВАСЦЬ

 

Прыгожым мыльны быў пузыр,

Ды нельга да яго крануцца.

 

 

6235     ПАМЫЛКА

 

Цудоўна ззяла, як вясёлка,

Аптычны чараваў падман.

 

 

6236     АБМЕЖАВАНАСЦЬ

 

Ключ быў на iншыя падобны,

Ды адчыняў адзiн замок.

 

Home Page

 

6237     УЗНЁСЛАСЦЬ

 

Грэе добра вогнiшча агонь,

Ды агонь душы выдатна грэе.

 

 

6238     НЕПIСЬМЕННАСЦЬ

 

Жыццё дае ўсё новыя урокi,

Хоць вучышся упарта ўсё жыццё.

 

 

6239     ЦУД УЯЎЛЕННЯ

 

Мроiнiбы цудоўная казка,

Адпачынак даюць ад пакут.

 

Home Page

 

6240     ЧЫСЦIНЯ СЦIПЛАСЦI

 

Хоць маленькая рачулка,

Ды ў ёй чыстая вада.

 

 

6241     СКРЫТНАСЦЬ

 

Смак яблыка на выгляд не пазнаць,

Пакуль не возьмеш i не паспрабуеш.

 

 

6242     РОЗНЫЯ ЛЁСЫ

 

Не ўсе шляхi вядуць на магiстраль,

Сканчаецца iх частка тупiкамi.

 

Home Page

 

6243     БЕЗ ПАМЫЛАК

 

Мець трэба вытрымку у справах,

Чакаць упарта лепшы шанс.

 

 

6244     ЖЫЦЬ СУЧАСНЫМ

 

Лепш сёння к вабнаму iмкнуцца,

Бо заўтра можа не настаць.

 

 

6245     КАШТОЎНАСЦЬ

 

Што цяжэй ўсяго ў жыццi даецца,

Значна болей цэнiцца заўжды.

 

Home Page

 

6246     АГУЛЬНАЕ ПАДАБЕНСТВА

 

Аднолькавы для ўсiх заўсёды фiнiш,

Хоць розныя жыццёвыя шляхi.

 

 

6247     ЗМЕНА СТАНУ

 

Як доўга грэць, заўжды кiпiць вада,

Як дапякацьi душы закiпаюць.

 

 

6248     ЛЕПШ БЯСПЕЧНАСЦЬ

 

Для многiхружы па душы,

Але ж рамонкi – без калючак.

 

Home Page

 

6249     НЯЎВАЖЛIВАСЦЬ

 

Цудоўны i дзiвосны свет,

Але красу не кожны бачыць.

 

 

6250     САКРЭТНЫ СОН

 

Такое часам вабнае прыснiцца,

Што стане нават больш, чым таямнiца.

 

 

6251     ЗАЎЖДЫ ВЯСЁЛКА

 

Хай кепска будзе ўсё на самай справе,

Але вясёлка зiхацiць ў уяве.

 

Home Page

 

6252     ГОДНАСЦЬ

 

Хто ведае сабе цану,

Не гне каленi i спiну.

 

 

6253     ЗIГЗАГI ЛЁСУ

 

Не вельмi яркiм быў усход,

Святлом затое ззяе захад.

 

 

6254     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Калi таптаная дарога,

На ёй не вырастуць грыбы.

 

Home Page

 

6255     БЕССМЫСЛЕННОСТЬ

 

Цель влечёт, к ней хорошо идти,

Но нельзя же быть в дороге вечно.

 

 

6256     НАДЗЕЯ

 

Не бяды, што вiшня адцвiла,

Цвет яшчэ другой вясною будзе.

 

 

6257     УПЭЎНЕНАСЦЬ

 

Свежы вецер трэба, без сумнення,

Калi ў добрым стане ветразi.

 

Home Page

 

6258     МУДРЫ ПАДЫХОД

 

Хай побач няма мора цi ракi,

Ўсё роўна трэба плаваць навучыцца.

 

 

6259     СВАБОДА ПРЫЙДЗЕ

 

Якой бы не была свякруха,

Яна на шмат гадоў старэй.

 

 

6260     ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?

 

Што лепей: бура або цiша?

Б'е хваля бераг, часам лiжа.

 

Home Page

 

6261     ВОРАГ

 

Малым або вялiкiм будзе шчасце

Яго руйнуюць языком.

 

 

6262     ДАРУНКI ЛЁСУ

 

Што лепш: вясновыя пралескi

Цi ў кветках ўвосень верасы?

 

 

6263     БЫЦЬ ГАТОВЫМ

 

Не будзе роўнай, як страла, дарога,

Ўсё роўна зробiць лёс круты зiгзаг.

 

Home Page

 

6264     КВОЛАСЦЬ ЖЫВОГА

 

I сталь карозiя руйнуе,

Не можа быць адвечнай плоць.

 

 

6265     ДАСТАТКОВАСЦЬ

 

Для шчасця патрабуецца не шмат,

А толькi, каб кахаў жаданы.

 

 

6266     ПЛЁТКI

 

Са шчасця лепшыя сукi

Заўжды ссякаюць языкi.

 

Home Page

 

6267     ВАБНАЯ ПЕРШАСНАСЦЬ

 

Сяброўства паўтарыцца i любоў,

Ды копiя не лепш арыгiналу.

 

 

6268     АСЦЯРОЖНАСЦЬ

 

Як ў рэчцы круцяць моцныя вiры,

Лепш у яе нiколi не заходзiць.

 

 

6269     ЗАКАНАМЕРНАСЦЬ

 

Калi навокал жвава ходзяць хмары,

Шукаць прытулак трэба ад дажджу.

 

Home Page

 

6270     БЕЗ РОСПАЧЫ

 

Няхай сканчаецца дарога,

Пачатак iншай я знайду.

 

 

6271     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Як есцi хочацца даўно,

I жытнi хлеб не горай, чым пшанiчны.

 

 

6272     РОЗНЫЯ МАРЫ

 

Аб вышынi хай марыць журавель,

Больш сцiплай мару трэба мець сiнiцы.

 

Home Page

 

6273     ГОРДАСЦЬ

 

Нiчогазначна лепш,

Чым вельмi мала.

 

 

6274     СВОЙ ЧАС

 

Нiколi ўдзень не выпадзе раса,

Яна заўжды бывае толькi ранкам.

 

 

6275     ДАКЛАДНЫ РАЗЛIК

 

Не след далёка заплываць,

Як на зваротны шлях не хопiць сiлы.

 

Home Page

 

6276     ПЛАНКА ГОДНАСЦI

 

Як першы раз табе заплацяць,

Такая i твая цана.

 

 

6277     ДАПАМОГА

 

Ад спёкi вельмi шмат травы

Адзiнае ў цянi схавае дрэва.

 

 

6278     НЕПАТРАБАВАЛЬНАСЦЬ

 

Калi не вельмi прыглядацца,

I знiчка можа зоркай здацца.

 

Home Page

 

6279     ПОКЛIЧ МЭТЫ

 

Цудоўна вабiць i чаруе шлях,

Звычайным стане, калi ззаду фiнiш.

 

 

6280     КАНЧАТКОВЫ ВЫНIК

 

Не кветкi, а саспелыя плады

Смак iсны выявяць заўжды.

 

 

6281     ПУСТАСЛОЎЕ

 

Агонь гарыць не ад прыгожых слоў,

Але шугае, як падкiнуць дроў.

 

Home Page

 

6282     ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ

 

Лепш ведаць iсцiны старыя,

Чым выдумляць заўжды свае.

 

 

6283     НАСУПЕРАК

 

Калi на ланцугу сабака,

Ёй збегчы хочацца з двара.

 

 

6284     НЕ СПЯШАЦЦА

 

Калi ў зямлю насенне кiнуў,

Чакай цярплiва ураджай.

 

Home Page

 

6285     НЕ ЎТАIЦЬ

 

Калi хадзiць на дыбачках заўжды,

Ўсё роўна пакiдаюцца сляды.

 

 

6286     УЗНЁСЛАСЦЬ

 

Калi пяе ад радасцi душа,

Не здатна настрой сапсаваць iмжа.

 

 

6287     УЗДЫМ ДУШЫ

 

Адчуць сябе каб вельмi маладым,

Душу разварушыць павiнен ўздым.

 

Home Page

 

6288     НЕ ПА ЗУБАХ

 

Цудоўны яблык ў вершалiне,

Але не дацягнуцца да яго.

 

 

6289     УПАРТАСЦЬ

 

Хаця дакладна сведчыць факт,

Ды цяжка з праўдай пагадзiцца.

 

 

6290     ЖАДАНЫ МIРАЖ

 

Найлепшае бясконца вабiць,

Ды не хапае яго ўсiм.

 

Home Page

 

6291     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Хай нават цёплая вада,

Ды ўтаймаваць ёй можна смагу.

 

 

6292     СТАЛЫ СПАКОЙ

 

Спакой ва ўсiм лепш мець заўжды,

Ад хваляванняшмат бяды.

 

 

6293     КЕПСКI ВЫБАР

 

У нетры завяла дарога,

Бо нельга выбiраць з нiчога.

 

Home Page

 

6294     ВIНАВАЦIЦЬ СЯБЕ

 

Калi зрабiў памылак воз,

Не трэба скардзiцца на лёс.

 

 

6295     ВАБНЫ ЎСПАМIН

 

Увесну быў прыгожым сад,

Ды час не коцiцца назад.

 

 

6296     НЕЖАДАНЫ ДАДАТАК

 

Нiхто не марыць аб калючках,

Iх ружа прынясе з сабой.

 

Home Page

 

6297     ВЫСОКIЯ IМКНЕННI

 

Круты лепш да вяршынi шлях,

Чым надта роўны па далiне.

 

 

6298     СТАЛАЕ НАТХНЕННЕ

 

Нiколi не сканчаецца дарога,

Як хобiхуткая хада.

 

 

6299     БАРАЦЬБIТЫ

 

Абараняць каб гонар сцяга,

Патрэбна сiла i адвага.

 

Home Page

 

6300     ВАБНАСЦЬ ЧУЖОГА

 

Гляджу праз плот – саспела вiшня,

I хочацца яе паспрабаваць.

 

4.07–11.07.2001

 

Home Page     Верш 6301

 

 

 

Hosted by uCoz