Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (6301-6400)

 

Анатолій Балуценка

http://ab7t.narod.ru

 

 

6301     СIНУСОIДЫ ЛЁСУ

 

Жыццёвы шлях – як райскi сад,

Падчасбязводная пустыня.

 

 

6302     ЛЕПШ ПАВОЛI

 

Як будзе надта ўзлёт круты,

Магчыма з штопару не выйсцi.

 

 

6303     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

 

Няхай вядзе цудоўны шлях наперад,

Быць трэба пільным, каб не трапіць ў нерат.

 

Home Page

 

6304     НЕБЯСПЕЧНАЯ КРАСА

 

Усе прыгожыя грыбы,

Але не кожны можна з'есцi.

 

 

6305     БЫЛАЯ МОЦ

 

Хоць моцна полымя шугае,

Згарае вогнiшча да тла.

 

 

6306     ВЫДАТКI ПРЫЕМНАСЦI

 

Хаця калючыя шыпулькi,

Цудоўны водар у смалы.

 

Home Page

 

6307     ЧОРНЫЯ ДУШЫ

 

Чарнобыль цел стварыў чарнобыль,

Чарнобыль душ iдзе даўно.

 

 

6308     ЖАДАНАЯ ЦЕМРА

 

Ноч цемрай прыкрывае вады,

Таму для многiх люба ноч.

 

 

6309     ЖАЖДА НЕЖНОСТИ

 

Душа, с которой обошлись сурово,

Отзывчива на ласковое слово.

 

Home Page

 

6310     ЧУДЕСНАЯ ВОЗМОЖНОСТЬ

 

Хоть время и нельзя остановить,

Всегда его продолжить есть возможность.

 

 

6311     ВОЛШЕБНАЯ СИЛА

 

Бывают взгляды – как лассо:

Захватит и не отпускает.

 

 

6312     НЕОПРАВДАННАЯ НАДЕЖДА

 

Случается, что солнечный рассвет,

А день безрадостный и серый.

 

Home Page

 

6313     СИЛА ЧЕСТНОСТИ

 

Всегда позиция крепка,

Коль в море правды для лжи нету островка.

 

 

6314     НЕЧАКАНАСЦЬ

 

Здараецца, што добрыя шляхi

Ў мясцiны кепскiя прыводзяць.

 

 

6315     СПАДЧЫННАСЦЬ

 

Калючы цёрн нiяк не ў змозе

Красуню слiву нарадзiць.

 

Home Page

 

6316     БЯСПЕКА РАБОЎ

 

Заўжды лаяльная трава:

Скамячыцца, ды выправiцца ў змозе.

 

 

6317     УПЭЎНЕНАСЦЬ

 

Калi абутак адмысловы,

Ступiць не страшна на змяю.

 

 

6318     НЕПАЗБЕЖНАСЦЬ

 

Заўсёды хвалi бераг б'юць,

Iх лёс такi, iнакшага не будзе.

 

Home Page

 

6319     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

 

Як ў час не зрэзаць баравiк,

На коранi счарнее без карысцi.

 

 

6320     ШКОДА АД МАЛОГА

 

Хоць лыжка дзёгцю ў бочцы мёду,

Ды шмат агiды i смуроду.

 

 

6321     АДНОСНАСЦЬ

 

Тады бяжыць павольней час,

Як ёсць заўжды яго запас.

 

Home Page

 

6322     ГОРДАСЦЬ

 

Таго, хто не згiнае галаву,

Таптаць не будуць, як траву.

 

 

6323     ДАСТАТКОВАСЦЬ

 

І вечны лёд збяжыць вадою,

Як атрымае шмат цяпла.

 

 

6324     ПАДВОЙНАЯ БЕЗПАДСТАЎНАСЦЬ

 

Хаця шыпчына i не ружа,

Ды больш калючак у яе.

 

Home Page

 

6325     ПАДМАНЛIВАСЦЬ

 

Здалёк – як шаўкавiстая трава,

А зблiзку цяжка выбраць сабе месца.

 

 

6326     ПЕРШАСНАСЦЬ

 

Хто першы быў для сэрца дарагiм,

Не ў змозе стаць ужо нiяк другiм.

 

 

6327     КАРЫСНАСЦЬ РУХУ

 

Дзе плынь бяжыць,

Не будзе тванi.

 

Home Page

 

6328     КАМПРАМIС

 

Схiляць магчыма галаву,

Калi каханне вымагае.

 

 

6329     ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Як брудны ў будучыню шлях,

То марна iм да шчасця крочыць.

 

 

6330     СЛОДЫЧ

 

Сэрца ад пяшчоты слодыч адчувае,

Скончыцца цукерка, што яго чакае?

 

Home Page

 

6331     НЕЧАКАНАСЦЬ

 

Хацеў знайсцi пад сонцам месца,

Ды трапiў ў надта чорны цень.

 

 

6332     ГРУНТОЎНАСЦЬ

 

Лепей раз пракласцi кладку,

Чым заўжды шукаць абход.

 

 

6333     КОЖНАМУ – СВАЁ

 

Заўжды мацней казырны туз,

Ды болей сцiпласцi ў шасцёркi.

 

Home Page

 

6334     НЕАБХОДНАСЦЬ

 

Як вельмi моцна мучыць смага,

З балота будзеш пiць ваду.

 

 

6335     ТРУДНОСТИ

 

Общаться нелегко с жирафом и ослом,

Один – глупец, другому медленно доходит.

 

 

6336     РАЗНЫЕ ПОСЛЕДСТВИЯ

 

Очень сладок абрикос увядший,

Но горька увядшая любовь.

 

Home Page

 

6337     СКАРАСПЕЛАСЦЬ

 

Як яблык унутры грызе чарвяк,

То ён заўжды саспець хутчэй iмкнецца.

 

 

6338     ЧАРНАТА

 

Ад сонейка стаць скура можа чорнай.

А што у змозе пачарнiць душу?

 

 

6339     ПЕРААЦЭНКА

 

Вачыма хутка робiцца усё,

Так жвава працаваць не ў стане рукi.

 

Home Page

 

6340     ПАКУТЫ ДУШЫ

 

Калi душа стамiлася ад ран,

I летам ляжа восеньскi туман.

 

 

6341     РАЗНЫЕ ПУТИ

 

Невероятно труден путь к победе,

Но лёгкий путь на гибель обречён.

 

 

6342     СЛОДЫЧ

 

Хай сняцца, хоць зрэдку, салодкiя сны.

Мо, яву сабой падсалодзяць яны?

 

Home Page

 

6343     ПРЫЕМНЫЯ ЦЯЖКАСЦI

 

Заўжды не вельмi лёгкi выбар,

Ды горш, як выбару няма.

 

 

6344     ГАНЕБНЫ БРУД

 

Ад бруду звонку адмывацца можна.

А як адмыцца ад яго ўнутры?

 

 

6345     ПОСЛЕ

 

Торжественная музыка прошла,

Теперь в душе гудят колокола.

 

Home Page

 

6346     НЕЧАКАНАСЦЬ ЛЁСУ

 

Як роўны шлях наперадзеўсё ясна,

Ды невядома, што хавае паварот.

 

 

6347     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

 

Прыгожы яблык быў чырванашчокi,

Ды час прыйшоўупаў з галiнкi ў бруд.

 

 

6348     СУМНЫ ВЫНIК

 

Заўжды маланка здейснiць свой удар,

Калi душа счарнелая ад хмар.

 

Home Page

 

6349     РОЗНЫ ГУСТ

 

Кагосьцi вабiць хлеба луста,

А зайца – морква i капуста.

 

 

6350     НЕЦЯРПЛIВАСЦЬ

 

Масток к каханаму шукала,

Не дачакаласьўброд пайшла.

 

 

6351     СПАЗНЕННЕ

 

Калi шугае полымя пажару,

Агонь ужо вадою не залiць.

 

Home Page

 

6352     ЛЕТУЦЕННАЕ ШЧАСЦЕ

 

Хоць сцiпласцьрыса найвышэйшай пробы,

Ды шчасце сцiплым цяжка здабываць.

 

 

6353     ПАЛЫМЯНАЕ КАХАННЕ

 

Душа палае ад кахання,

Яно падобна на гульню з агнём.

 

 

6354     РАЎНАВАГА

 

Таму кацiцца здатна кола,

Што спiцы роўныя усе.

 

Home Page

 

6355     АДНОСНАСЦЬ

 

Гара высокая заўжды,

Як назiраць яе з далiны.

 

 

6356      СЛАБАСЦЬ МОЦНЫХ

 

I дубу цяжка утрымацца,

Калi вада падмые каранi.

 

 

6357     ВАБНАСЦЬ

 

Калi жардзiну выбiраюць,

Крывое дрэва не ссякуць.

 

Home Page

 

6358     ВОЛЯ

 

Заўжды ў нябёсы птушачка ляцiць,

Калi ёй клетку адчыняюць.

 

 

6359     ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ

 

Заўжды паснедаць лепей зранку,

Бо познiм можа быць абед.

 

 

6360     САКРЭТ ПРЫГАЖОСЦI

 

Усмешка упрыгожыць сцiплы твар,

Красуню хмурнасць робiць непрыгожай.

 

Home Page

 

6361     НЕ АДСТАВАЦЬ

 

Бяжыць даволi хутка час,

Каб радасць мець, патрэбна бегчы разам.

 

 

6362     ЛЁГКI ЗДАБЫТАК

 

Каб бачыць прыгажосць цудоўных зорак,

Падняць патрэбна толькi галаву.

 

 

6363     ОШИБКА СТАРТА

 

Беда, коль кончилась дорога,

Но нет желанного итога.

 

Home Page

 

6364     ОБЯЗАТЕЛЬНОСТЬ

 

Хоть надо идти по весеннему льду,

Сказал, что приду, значит точно приду.

 

 

6365     ВАБНАСЦЬ

 

Краса кiдаецца у вочы,

I кожны да яе ахвочы.

 

 

6366     ПАДМАНЛIВАСЦЬ

 

Хоць свецiць сонейка ласкава,

Але у змозе абпячы.

 

Home Page

 

6367     ЗДАВОЛЕНАСЦЬ МАЛЫМ

 

Калi навокал толькi цемра,

То як дарунак i адзiн прамень.

 

 

6368     НЕЦЯРПЕННЕ

 

Спелы колас не чакае:

Зерне кiдае на дол.

 

 

6369     НЯСТРЫМАНАСЦЬ

 

Маланка быць не можа таямнiцай:

Абавязкова выдасць гром.

 

Home Page

 

6370     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Заўжды абставiны мацней,

Яны – як рэчышча для плынi.

 

 

6371     ПРАЗМЕРНАСЦЬ

 

Выходзiць рэчка з берагоў,

Як пройдзе вельмi шмат снягоў.

 

 

6372     ВЫДАТКI СПАКОЮ

 

Хоць цiша i дае спакой заўсёды,

Але напяць не здатна ветразi.

 

Home Page

 

6373     ФАТАЛЬНАЯ ПАМЫЛКА

 

Адзiн не ў тым напрмку крок

Дае на ўсё жыццё урок.

 

 

6374     САМАЗАСПАКОЕНАСЦЬ

 

Ствараюць сабе часам мiражы,

Яны – бальзам пакрыўджанай душы.

 

 

6375     ДВАIСТАСЦЬ

 

Не толькi вабiць лес красой,

А нетрамi упарта страшыць.

 

Home Page

 

6376     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Не будзе крышталёвай плынь,

Калi выток яе ў балоце.

 

 

6377     ЗАЛАТАЯ КРЫНIЦА

 

Зямля, як вугаль, чорная заўжды,

А колас нараджае залаты.

 

 

6378     НЕ СТРАЧАЦЬ ПIЛЬНАСЦЬ

 

Імгнення хопіць, каб упасцi,

А падымацца трэба доўгі час.

 

Home Page

 

6379     МАГУТНАСЦЬ СЛОВА

 

Адно прыветлiвае слова

Змянiць у змозе ўсё жыццё.

 

 

6380     РОЗНЫ МЕНТАЛIТЭТ

 

Аб чым бярозе хочацца шумець,

Не ў стане дуб магутны зразумець.

 

 

6381     ПОКЛIЧ

 

Як сонечны зайчык, усмешка

Паклiкала ў сонечны край.

 

Home Page

 

6382     СЛУШНЫ ВЫБАР

 

Хай зрэжа лепей любая пiла,

Бо горай будзе, як ссячэ сякера.

 

 

6383     БОЛЬ ОТКАЗА

 

В любви одно простое слово «Нет»

В душе оставит очень горький след.

 

 

6384     РЭАЛЬНАСЦЬ

 

Усiм прыемней водар ружы,

Ды хтосьцi нюхае палын.

 

Home Page

 

6385     РОЗНЫ СТАН

 

Змяняецца душа заўжды, як луг:

То ў кветках ззяе, то бялее снегам.

 

 

6386     РАТУНАК

 

Каханне лёс напоўнiла журбой,

Хачу ляцець, хмурыначка, з табой.

 

 

6387     БЕССЭНСОЎНАСЦЬ

 

Калi знiшчае сiлы барацьба,

То пiррава чакае перамога.

 

Home Page

 

6388     ЗМЕНЛIВАСЦЬ

 

Ласкава ветрык песцiць скуру,

Ды вецер з ног збiвае здуру.

 

 

6389     ДАСТАТКОВАСЦЬ

 

I камень кроплямi заплача,

Калi праз меру награваць.

 

 

6390     ЗМЕНЫ

 

Праз час цудоўная уцеха

Ў душы гучыць, як ў лесе рэха.

 

Home Page

 

6391     СУМНЫ ВЫНIК

 

Калi крутыя берагi,

Не вырвацца на волю плынi.

 

 

6392     ГЛУПОСТЬ

 

Игра, не стоящая свеч,

Не лучше, чем дамоклов меч.

 

 

6393     ВЫБАР ЛЁСУ

 

Грымяць па рэйках цягнiкi.

Як зведаць, сесцi на якi?

 

Home Page

 

6394     ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ

 

Ласкавы будзе лёс цi грубы?

Да шчасця пойдзе цi да згубы?

 

 

6395     РАЗНАСТАЙНАСЦЬ

 

На выгляд тоесныя ўсе, як спарышы,

Ды свет асобны ў кожнага ў душы.

 

 

6396     ЖАДАННЕ

 

Калi ў душы не ззяе сонца,

Хай месяц крышку дасць святла.

 

Home Page

 

6397     ТАКАЯ IСНАСЦЬ

 

Вярблюд зусiм не вiнаваты,

Што нарадзiўся ён гарбаты.

 

 

6398     НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА

 

Не металiчны нерв, на жаль,

I ў струнах лопаецца сталь.

 

 

6399     ПРЫЕМНЫЯ ПАКУТЫ

 

Пакуты ад кахання лепей мець,

Чым радасць ад удалай вельмi помсты.

 

Home Page

 

6400     ВЫНIК СТАНУ

 

Адно i тое ж рэчывавада,

Ды хмары чорныя, а белыя аблокi.

 

11.07–14.07.2001

 

Home Page     Верш 6401

 

 

 

Hosted by uCoz