Анатолій Балуценка
6011
УЗНЁСЛЫЯ МАРЫ
Няхай не будзе нават i стаўка,
Ды ў марах добра мець ветразь пунсовы.
6043
МИРАЖИ МЕЧТЫ
Ровна в мечтах дорога, как стрела,
В реальности – бугры на ней и ямы.
6081
СОВПАДЕНИЕ
Всегда есть женщина мечты,
Прекрасно, если она рядом.
6094
ВИРТУАЛЬНАЯ СЛАДОСТЬ
Как мёд иль сахар – сладкие мечты,
Как чёрный перец – горькая реальность.
6191
РАДАСЦЬ МРОI
У мрой заўжды пунсовы колер,
Хоць чорна-шэрае жыццё.
6192
ЭРЗАЦ
Хай мроi сэрца саграваюць,
Як iншага няма цяпла.
6229
IМКНЕННЕ ДА ЛЕПШАГА
Выпяраджае мроя яву,
Яна – бясконцая мэта.
6239
ЦУД УЯЎЛЕННЯ
Мроi – нiбы цудоўная казка,
Адпачынак даюць ад пакут.
6251
ЗАЎЖДЫ ВЯСЁЛКА
Хай кепска будзе ўсё на самай справе,
Але вясёлка зiхацiць ў уяве.
6272
РОЗНЫЯ МАРЫ
Аб вышынi хай марыць журавель,
Больш сцiплай мару трэба мець сiнiцы.
6374
САМАЗАСПАКОЕНАСЦЬ
Ствараюць сабе часам мiражы,
Яны – бальзам пакрыўджанай душы.
6432
ЛЕТУЦЕННЕ
У мроях – ранняя вясна,
Ў сапраўднасцi зiма кладзецца.
6465
БЕССЭНСОЎНАСЦЬ
Метафара прыгожая, як цуд,
Але зусiм бязглуздая, як мара.
6469
ВЛИЯНИЕ
Коль в жизни много черноты,
Сереют белые мечты.
6477
ВИРТУАЛЬНЫЙ МИР
Фантазии живут в душе,
Мечта упрямо их рождает.
6489
ПЕРААЦЭНКА МАГЧЫМАСЦЕЙ
Ў юнацтве сабе рыцараў стваралi,
Ды мроi ў гразь жыццёвую упалi.
6522
ВАБНАЯ МРОЯ
Лiст клёну зжоўклы бачыў сны:
Падобным стаў шыпулькам у сасны.
6551
НЕДАСТАТКОВАСЦЬ
Пунсовыя у марах ветразi,
Каб рухацца, патрэбен свежы вецер.
6586
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Зайздроснае занадта вока
I мары здатна ўзняць высока.
6593
УМОВА
Каб быў дастатак рамантычных мар,
Мець трэба для фантазii абшар.
6630
КОЖНАМУ – СВАЁ
Не здатны слон ў аблокi узлятаць,
Не след яму аб крылах нават марыць.
6642
ВАБНАЯ ВIРТУАЛЬНАСЦЬ
Вакол хай мароз са снягамi,
Ды ў мроях – рамонкавы луг.
6656
НЯЗВАНАЯ
Бяду нiколi не чакаюць,
Бо ў марах толькi шчасця цуд.
6793
ЖЫЦЦЁВЫЯ ШЛЯХI
У долi шлях заўжды iмглiсты,
Хоць ў марах – зырка-прамянiсты.
6794
ГОРЬКИЕ ПОДАРКИ
В мечтах – значительный патриций,
А в жизни – раб или плебей.
6812
РАДАСЦЬ ПЕРАМОГI
I цяжкая дарога стане лёгкай,
Як мроя здзейснiцца ў канцы.
6841
ЗНОЎ РЭАЛЬНАСЦЬ
Малы назойлiвы камар,
Ды можа знiшчыць велiч мар.
6870
ФАНТАЗIЯ
Блакiтная няхай папесцiць мара,
Калi жыццё – пакутлiвая кара.
6981
IЛЮЗIЯ
У мроях – пахкiя сунiцы,
На справе – смак ад журавiн.
Апошні верш тэмы Home Page Змест