Анатолій Балуценка
6030
ПАМЫЛКА
Iшла ў квiтучыя вясновыя сады,
Як аглянулась – апынулась ў цёрне.
6035
ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ
Блакiт вачэй – нiбы нябёсы ў студнi,
Але у ёй амаль няма вады.
6055
УСПАМIН
Не дае спакою папялiшча,
Бо верадзiць велiччу былой.
6058
ЛУЧШЕ ЧТО-НИБУДЬ
Когда в судьбе уж будущего нет,
Прекрасны о былом воспоминанья.
6067
БЕЗАБАРОННАЯ
Зусiм невiнаватая трава,
Што топчуць менавiта яе ногi.
6083
ИСТОКИ
Из душ моих прекрасных собеседниц
Я черпаю поэзию свою.
6109
ВЫБАР ЗРОБЛЕНЫ
Зусiм другая можа лепш дарога,
Але яна вядзе у iншы бок.
6125
МАЎЧАННЕ – ЗОЛАТА
Гудуць бясконца правады,
Ды iх нiхто не слухае нiколi.
6139
СТАЛАСЦЬ
Хоць хораша спяваюць салаўi,
Ды толькi вераб'i вакол узiмку.
6148
ЧАРОЎНЫ СВЕТ
Чаруе прыгажосцю свет
I вабiць сваёй дзiўнай таямнiцай.
6162
МОЩНОЕ СРЕДСТВО
Слово, как лекарство, исцеляет
Или ранит, словно острый меч.
6172
ЭКСТРЭМАЛЬНЫЯ ЎМОВЫ
Здараецца, што i глыток вады,
Каштоўней, чым усё багацце свету.
6175
АДНАСТАЙНАСЦЬ
Бясконца як адно i тое,
Аскома з'явiцца праз час.
6176
РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
Траве не толькi трэба ззянне сонца,
Ёй неабходны хмары i дажджы.
6187
ВАБНЫ ЧАС
Спадае хутка яблынь цвет,
Спяшацца трэба зведаць асалоду.
6190
ПАРАЗУМЕННЕ
Як крочаць па дарозе двое,
Адзiн павiнен кiраваць.
6200
СВАБОДА ВЫБАРУ
Спяваць асанну – самы горшы лёс,
Якi быць толькi можа у паэта.
6225
ВАБНАСЦЬ ПРЫГАЖОСЦI
На коранi зжаўцелую траву
I вострая каса касiць не хоча.
6235
ПАМЫЛКА
Цудоўна ззяла, як вясёлка,
Аптычны чараваў падман.
6238
НЕПIСЬМЕННАСЦЬ
Жыццё дае ўсё новыя урокi,
Хоць вучышся упарта ўсё жыццё.
6250
САКРЭТНЫ СОН
Такое часам вабнае прыснiцца,
Што стане нават больш, чым таямнiца.
6342
СЛОДЫЧ
Хай сняцца, хоць зрэдку, салодкiя сны.
Мо, яву сабой падсалодзяць яны?
6401
НАДЗЕЙНАСЦЬ
Хаця нябёсы i люблю,
Але трымаюсь за зямлю.
6405
НЕВЯДОМАСЦЬ
Аб мiнулым розныя ёсць згадкi,
Вабяць, што засталiсь, як загадкi.
6411
ЗАНАДТА
Чакалi надта сонечныя днi,
Але ад сонейка хаваюцца ў цянi.
6413
ТРУДНОСТЬ
Не устоять перед соблазном,
Когда он, как гора, велик.
6427
ЗОРНАЯ ХВАРОБА
На пiк нялёгка падымацца,
Яшчэ цяжэй на iм трымацца.
6438
АБАЧЛIВАСЦЬ
Не трэба хутка разганяцца:
Шлях можа крута павярнуць.
6448
ПАВОЛЬНАСЦЬ
Не заўжды ў жыццi спяшацца трэба,
Бо iснуе шлях на эшафот.
6452
ГОРКАЯ РЭАЛЬНАСЦЬ
Хачу людзей ўсiх добрымi лiчыць,
Але рэальнасць не дае падставы.
6456
К СОЖАЛЕНИЮ
Хотя есть праведники мира,
Но правят миром не они.
6473
ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ
Ляцяць, як птушкi, хутка думкi,
Паўзе павольна справа, як чарвяк.
5474
ДУРАСЦЬ
Навошта сеяць столькi многа,
Што нельга ураджай сабраць?
6478
ВАБНАЯ НЕДАСТУПНАСЦЬ
У рэчкi вельмi стромкi бераг,
Вады ёсць шмат, ды як папiць?
6483
АДНАСТАЙНАСЦЬ
I зайцу абрыдне капуста,
Як морквы нi кроплi няма.
6484
ВАДЫ ВАБНАГА
Прыемна вельмi быць у лесе,
Але не бачна паднябессе.
6503
ВИДИМОСТЬ
Где мало дела, там всегда
В пустой работе суета.
6504
СЕРОСТЬ БУДНЕЙ
Красивый праздничный салют,
Но редко праздники бывают.
6537
УЛАСЦIВАСЦЬ
Мужчына – нiбы электрон:
Iмкнецца на часовую арбiту.
6538
УСЁ МIНАЕ
Няхай iдзе калючы снег,
Цяплом пацягне, ён растане.
6539
ВЫНIК
Хвалебныя паслухаць можна словы,
Ды лепш на справы паглядзець.
6546
РОЗНАЕ ПРЫЗНАЧЭННЕ
Ад позiрку хавае прыгажосць,
Але ад жаху беражэ адзенне.
6556
ПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Каб цень прыемны мець у спёку,
Патрэбна дрэва пасадзiць.
6557
ПАДАБЕНСТВА
Ў грамадстве – як на курасаднi:
На нiжнiх падае памёт.
6577
НЕПРАДБАЧЛIВАСЦЬ
Знiшчае спёка, нiшчыць смага,
Крынiчаньку шукаюць, каб папiць.
6589
ПРЫЦЯГАЛЬНАСЦЬ
Калi прывабны агарод,
Не дапаможа нават плот.
6590
НЯЎЗГОДНЕНАСЦЬ
Кароткi, нiбы хвост у зайца, дзень,
Ды шэраг спраў даўжэй, чым хвост лiсiцы.
6591
БЕЛАЕ I ШЭРАЕ
На дзве паловы дзелiцца жыццё:
На свята да вяселля i на буднi.
6594
НЕЧАКАНАСЦЬ
Здараецца, што i каваны конь
На роўным месцы можа спатыкнуцца.
6620
СIНЕКУРА
Глядзелi колы з зайздрасцю на вось:
Рух мае, ды не трэба ёй круцiцца.
6635
ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ
Адзiнкам ўцешна дрэва пасадзiць,
Але бяздушна большасць iх ламае.
6638
НЕВЯДОМА
Рашэнне час прыйшоў прымаць,
Спяшацца трэба цi чакаць?
6652
ПАМЯЦЬ
I праз шмат гадоў старыя пнi
Нагадаюць аб былым магутным лесе.
6658
МАГУТНЫ ПАТРОН
Як моцныя у дрэва каранi,
Страшэнны ураган яму не шкодзiць.
6662
IДЭАЛ
Не шкодзiць выбiраць бясконца,
Ды плямы мае нават сонца.
6672
НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ
Калi бясконца лашчыць слава,
Здаецца прорваю канава.
6673
ТЭАРЭТЫКI
Ўсе выяўляюць мужнасць i адвагу,
Пакуль не трэба галаву пакласць на плаху.
6696
ГОРКI ВЫНIК
Калi згiбацца цэлы час,
Ад стомы можна i зламацца.
6697
ТУРБАВАННЕ МОЦНЫХ
Сцiскаць спружыну не патрэбна,
Бо небяспечны дасць адказ.
6711
НЕАДПАВЕДНАСЦЬ
Шампанскае страчае смак,
Як пiць яго звычайнай шклянкай.
6716
АБЫЯКАВАСЦЬ
Глухая грамада, як цёмны лес:
Пiлуюць дрэва, а другiм – ўсё роўна.
6721
ЦУД РАНКУ
Зара, як казку, прыгажосць
Раскiдаць здатна у нябёсах.
6725
РАЗНОЛИКАЯ ПРИРОДА
В игре весна и лето, и осень, и зима,
Четыре лишь фигуры, а вариантов – тьма.
6743
КЕПСКI ЎПЛЫЎ
Бяруць зусiм нягожыя урокi
Ад чорных хмар бялюткiя аблокi.
6768
НА АДЛЕГЛАСЦI
Як жыць далёка ад свякрухi,
Мацней любоў, бо меней скрухi.
6773
АДПЛАТА
Добры ураджай дасць цалiна,
Хаця ўзнiмаць яе нялёгка.
6778
ВЫДАТКI КАРЫСНАСЦI
Хай вецер к долу вецце гне,
Але прыносiць дажджавыя хмары.
6789
ПРОЗА ЖЫЦЦЯ
Пяшчотным пальчыкам падчас
За бруд прыходзiцца кранацца.
6790
СУМНЫ ВЫНIК
Як непадзельнае дзялiць,
Яно заўсёды сапсуецца.
6792
ШЛЯХ ДА IДЭАЛУ
Заўжды, каб лепшае знайсцi,
Рабiць патрэбна толькi спробы.
6798
ЗВЫЧКА
Ад злодзея не абаронiць плот,
Калi зладзейства не ганьбiць народ.
6799
IНШАЯ СУТНАСЦЬ
I лужына крынiцай можа быць,
Як ў спёку надта хочацца папiць.
6803
АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Не пераходзiць лепш там рэчку ўброд,
Дзе дно дакладна не знаёма.
6805
БЕСКАРЫСНАСЦЬ
Калi цябе не заўважаюць,
Нагадваць не патрэбна аб сабе.
6810
ШКАДА
Парой у птушкi не хапае сiл,
Данеслi крылы каб яе у вырай.
6824
НЕ СХАВАЦЦА
Як замятаць сляды мятлою,
Ўсё роўна застаецца след.
6835
СТАЛАСЦЬ
Заўжды салёна-горкi пот,
Бо ён не здатны быць салодкiм.
6846
ВАБНЫ ВЫНIК
Калi ёсць моц у плынi ручая,
Вада на дне каменьчыкi варушыць.
6858
КЕПСКАЯ ЧАСОВАСЦЬ
Як шлях на час паходня асвятляе,
То потым горш у цемразi iсцi.
6860
УПЭЎНЕНАСЦЬ
Мароз не вельмi дакучае,
Як ў хаце добра грэе печ.
6864
ГОРА АД РОЗУМУ
Варон нiхто не памячае,
Лябёдка коле вочы ўсiм.
6877
МАСТАК
Як мае музыкант вялiкi талент,
Сыграе добра на адной струне.
6882
ПОШУК ЛЕПШАГА
На месцы камень абрастае,
Але на iм малы i ссохлы мох.
6885
ЖЫЦЦЁВЫ ВАКЗАЛ
Заўжды лепш ехаць ў першым цягнiку,
Другога можна i не дачакацца.
6898
ПЕРШАПАЧАТАК
Пракласцi цяжка першы след,
Пасля iдзе шлях, як па маслу.
6911
РАЗНЫЕ ЦЕЛИ
Гуманно ли включать фонтаны,
Когда у многих нет воды?
6932
НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ
Куст ружы там расцi не змог,
Дзе пышна рос i цвёў быльнёг.
6933
ПРАМАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Толькi ўгноеная глеба
Даць ў змозе ўдосталь хлеба.
6941
НЕИЗВЕСТНОСТЬ
Хотя цветы на яблоне – как вьюга,
Нельзя иметь гарантий на плоды.
6954
ЗНIЖЭННЕ ЎЗРОЎНЮ
Як смага дапякае цэлы час,
Не да таго, каб адшукаць крынiцу.
6956
ЗРАЗУМЕЛАЯ НАВУКА
Заўсёды вучыць лепш бiзун,
Чым ўзнёслае настаўнiцкае слова.
6965
ВЫДАТНЫ ВЫНIК
Зямля там здатна маннай з неба пасыпацца,
Дзе ўкладзены ў яе i пот, i праца.
6969 ЦУДОЎНЫ ВЫПАДАК
Як снег, бялюткi саду цвет,
Хоць зрэдку, ды ўпрыгожыць свет.
6976
ЧАСОВАСЦЬ
Бяжыць ў паводку шмат вады,
Яна праз час сыдзе заўжды.
6987
ПАКУТНIЦА
Безабаронная прырода,
Калi нахабны чалавек.
6996
НЯЯСНАСЦЬ
Жыццё бяжыць, як з кроснаў палатно,
Цi будзе белым цэлы час яно?
Апошні верш тэмы Home Page Змест