Анатолій Балуценка
6023
ЖЕЛАНИЕ
Я в море глаз твоих хочу утонуть
В пучине васильковой синевы.
6047
ЦУД ЖАДАННЯ
Шлях да мэты – дзiвосны вабны цуд,
Бо можна толькi ўнiз iсцi з вяршынi.
6134
РАДАСЦЬ IМКНЕННЯ
Прыемны, хаця цяжкi шлях к мэце,
Горш нiкуды ўжо болей не спяшацца.
6149
МЭТАНАКIРАВАНАСЦЬ
Хто рухацца ў сапраўднасцi жадае,
Той не баiць казкi пра хаду.
6170
ЖАДАНАЯ ЦIШЫНЯ
Чутлiвая душа падобна скрыпцы:
Яе не чутна, калi вые джаз.
6186
КЛIЧА МЭТА
Калi наперадзе мэта,
Жыццёвы шлях заўжды лягчэйшы.
6215
НЕЎТАЙМАВАНАСЦЬ
Хоць нельга неабсяжнасць ахапiць,
Iмкнуцца трэба абдымаць бясконца.
6218
ВАДЫ Ў ЖАДАНЫМ
Заўжды ў вятры шумяць лясы,
Не па душы – не трэба ў лес заходзiць.
6255
БЕССМЫСЛЕННОСТЬ
Цель влечёт, к ней хорошо идти,
Но нельзя же быть в дороге вечно.
6279
ПОКЛIЧ МЭТЫ
Цудоўна вабiць i чаруе шлях,
Звычайным стане, калi ззаду фiнiш.
6290
ЖАДАНЫ МIРАЖ
Найлепшае бясконца вабiць,
Ды не хапае яго ўсiм.
6297
ВЫСОКIЯ IМКНЕННI
Круты лепш да вяршынi шлях,
Чым надта роўны па далiне.
6331
НЕЧАКАНАСЦЬ
Хацеў знайсцi пад сонцам месца,
Ды трапiў ў надта чорны цень.
6396
ЖАДАННЕ
Калi ў душы не ззяе сонца,
Хай месяц крышку дасць святла.
6409
ЖАДАННЕ
Твае вочы – як валошкi ў жыце,
Ў iх сiнiм моры прагну патануць.
6414
ЦУДОЎНЫ ВЫНIК
I вельмi скрыўленыя сцежкi
Падчас прыводзяць да мэты.
6445
БЕЗНАДЗЕЙНАСЦЬ
Хацела б ў вырай паляцець,
Ды шлях дагэтуль невядомы.
6479
НЯЗБЫТНАЕ ЖАДАННЕ
Вабяць яблыкi за плотам:
Дацягнуцца не магу.
6559
МАРНАЕ ЖАДАННЕ
I нават кволая травiнка
Iмкнецца дуба пакахаць.
6564
РОЗНЫЯ ГУСТЫ
Хто ходзiць бiтаю дарогай,
Камусьцi неруш па душы.
6629
IМКНЕННЕ
Заўсёды вабiць, што смачней,
Калi язык не страцiў смаку.
6674
ВАБНАСЦЬ ШЛЯХУ
Цi след iмкнуцца да мэты,
Калi вядома, што яна не пакарыцца?
6707
ПЕРААЦЭНКА МАГЧЫМАСЦЕЙ
Iмкнецца беспадстаўна у палёт,
Ды мець не здатны, хоць якiя, крылы.
6735
ГАЛОЎНАЯ МЭТА
К сабе мець лiтасцi не трэба,
Каб выбраць ўвесь рэсурс жыцця.
6742
БЕЗ ПАДМУРКУ
Хаця няма зусiм падстаў,
Ды ўпарта вабiць п'едэстал.
6750
ПЕРАБОР
Бяда, што скончылась дарога,
Ды не дасягнута мэта.
6757
ПРИВЛЕКАТЕЛЬНАЯ ЦЕЛЬ
Назад пойти всегда возможно,
Но интерес зовёт вперёд.
6904
СТРАСТНОЕ ЖЕЛАНИЕ
Не дала радости весна,
Насильно надо взять её у лета.
6905
ЦУДОЎНАЕ ЖАДАННЕ
I спёка дакучае, i мароз,
Сярэдзiну знайсцi як залатую?
6908
НЕ СПЕШИТЬ
Стремительный бросок к конечной цели
Не дарит радость красоты пути.
6928
ЖАДАННЕ
Бялюткiя пялёсткi кветак яблынь
Няхай сумёты намятуць ў маёй душы.
6961
СЛУШНЫ ВЫБАР
Iсцi лепш сцежкай непаметнай да мэты,
Чым магiстраллю, але ў бок зваротны.
6992
СТАЛАЕ ЖАДАННЕ
Прыгожы бераг у ракi,
Але бясконца хочацца на iншы.
6995
РОЗНЫ ФIНIШ
Калi прайшоў шлях да канца,
I асалода ёсць, i смутак.
Апошні верш тэмы Home Page Змест