Анатолій Балуценка
6027
СЧАСТЬЕ НЕ ВЕЧНО
Наслаждаясь счастьем ранним утром,
Надо вечер поздний вспоминать.
6028
ВСТРЕЧА СЧАСТЬЯ
Быть довольным нужно очень малым,
Чтобы счастье встретилось быстрей.
6051
ТРЫМАЦЬ МАЦНЕЙ
Лёс кожнаму адрэзаў шчасця скiбу,
Ды не кожны утрымаў яе.
6066
ЦЯЖКАЕ ПЫТАННЕ
Сцяжынак многа i дарог,
Як выбраць тую, што вядзе да шчасця?
6072
ПАДМУРАК
Няшчасце зрэдку без падмурку можа быць:
На шчасцi учыняецца няшчасце.
6078
РОЗНЫЯ ГАЛАСЫ
Спявае вельмi сцiпла скрыпка шчасця,
Ды грукае, як гром, набат бяды.
6100
ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ
Хвалюе рэальнасць, ды думкi мiлуюць,
Спакой для душы даражэй.
6261
ВОРАГ
Малым або вялiкiм будзе шчасце –
Яго руйнуюць языком.
6265
ДАСТАТКОВАСЦЬ
Для шчасця патрабуецца не шмат,
А толькi, каб кахаў жаданы.
6266
ПЛЁТКI
Са шчасця лепшыя сукi
Заўжды ссякаюць языкi.
6329
ПУСТОЕ СПАДЗЯВАННЕ
Як брудны ў будучыню шлях,
То марна iм да шчасця крочыць.
6352
ЛЕТУЦЕННАЕ ШЧАСЦЕ
Хоць сцiпласць – рыса найвышэйшай пробы,
Ды шчасце сцiплым цяжка здабываць.
6420 ШЧАСЛIЎЦЫ
Для ўсiх не хопiць прыгажосцi,
Але яе прыдбае хтосьцi.
6450
УМОВА ШЧАСЦЯ
Каб шчасце адчуваць штодня,
Патрэбна толькi дабрыня.
6457
ЖАДАННЕ ШЧАСЦЯ
Зрэдку свецiць месячык мiж хмар,
Лепей, каб заўсёды ззяла сонца.
6486
РАЗДАРОЖЖА
Няшчасце, калi мроя i рэальнасць
Абралi сабе розныя шляхi.
6487
АСАБIСТАЕ I АГУЛЬНАЕ
Тады шчаслiвым можа быць народ,
Як шчасце усмiхаецца жанчынам.
6512
БЕЗ ЗАЙЗДРАСЦI
Крот пад зямлёй жыве заўжды,
I, тым не меней, ён шчаслiвы.
6523
ТРЫВОЖНАЕ ШЧАСЦЕ
Хай хваляванне зменiцца трывогай,
Бо горай крочыць абыякавай дарогай.
6528
МАРНАЕ ШЧАСЦЕ
Кiпела вiшня белым цветам,
Ды карты зблытаў ёй мароз.
6553
ВАЖНАЕ ПЫТАННЕ
Вядзе да шчасця прыгажосць на твары,
Цi добры нораў i краса душы?
6561
АДЗIНСТВА
Асобна кожны – для бяды,
Для шчасця – разам дождж i спёка.
6568
ГАЛОЎНАЯ ЎМОВА
Ў каханнi вабiць прыгажосць,
Ды шчасце можа даць надзейнасць.
6574
БЯДА АД ШЧАСЦЯ
Шмат прычын iснуе для няшчасця,
I каханне часам сярод iх.
6599
ШЧАСЦЕ
Прыемна жыць, калi салодкi ранак,
Такi, як вечар ўчора быў.
6615
КРОХКАЕ ШЧАСЦЕ
Якiм бы дзень не быў працяглы,
Ўсё роўна наступае ноч.
6625
НЕЗАДАВОЛЕНАСЦЬ
Так не бывае, каб усё было,
Для шчасця чаго-небудзь не хапае.
6626
ПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
Шчасце – калi выканалiсь мары,
Нават таямнiчых мар няма.
6645
НЯШЧАСНАЯ
Не шанцуе чаромхi заўжды,
Бо квiтнее ў чаромхавы холад.
6663
НЕ ТУДЫ
Да шчасця не знаходзяцца шляхi,
Ды безлiч iх чамусьцi да тугi.
6741
НА БЕРАГ ШЧАСЦЯ
Палаюць на рабiнах гронкi,
Iду, хоць лёд не рэчцы тонкi.
6761
ШЧАСЦЕ
Хай вельмi крыўдным будзе дзень,
Галоўнае, каб быў пяшчотным вечар.
6781
ВЯСТУН БЯДЫ
Не зазвонiць аб шчасцi набат,
Ён заўсёды вяшчае аб горы.
6814
ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ
Летуценне не дасць асалоды для цела,
Ды ўзносiць ў нябёсы душу.
6815
IМГНЕННЕ ШЧАСЦЯ
Калi няма святла ад сонца,
Хай месяц часам дасць яго.
6840
ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК
I новая падкова у каня
Камусьцi адрываецца на шчасце.
6848
СЧАСТЬЕ
Руки нежные твои
Дарят наслажденье.
6869
ПЕРАШКОДА ШЧАСЦЮ
Прахалоду не дасць свежы вецер,
Калі сметнiк ў яго на шляху.
6873
НЯПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
Хай часам вочы выядае дым,
Ды грэе добра вогнiшча ўсё роўна.
6886
НАСТОЙЛIВАСЦЬ
Каб шчасце заблукаць было не ў змозе,
Патрэбна цэлы час яго гукаць.
6892
УЛАСНЫ ВОПЫТ
Каб шчасце годна ацанiць,
I смак няшчасця трэба ведаць.
6919
НЕВЯДОМА ДЗЕ
Дзесьцi шчасце заблукала,
Што шчаслiвых вельмi мала.
6920
ХАРАКТЕР СЧАСТЬЯ
Счастье – как капризная девчонка:
Улыбаться хочет не всегда.
6953
ЖАРТЫ ШЧАСЦЯ
Не вельмi трэба верыць шчасцю,
Падманным можа быць яно.
Апошні верш тэмы Home Page Змест