Анатолій Балуценка
6029
ЖАДАННЕ АДНАЎЛЕННЯ
Даўно ачахлая душа
Ўсё роўна свой прамень чакае.
6057
ПЯШЧОТНАЯ АБЯЦАНКА
Душа – падлётак, што не выляцеў з гнязда,
Я цеплынёй сваёй яе сагрэю.
6073
ПАКУТЫ ДУШЫ
Самотная душа – як раненая птушка,
Час трэба ёй, каб рану загаiць.
6082
ВЯРТАННЕ ЦЯПЛА
Калi ў душы намерз таўшчэзны лёд,
Цяпла шмат трэба, зноў каб адагрэцца.
6091
ЦЕРАЗ КРАЙ
Шмат кропель, ды апошняя – прыкметней,
Бо цераз край напоўнiць кубак i душу.
6097
ЗВЫШМАГУТНАСЦЬ
Колькi сiл патрэбна мець душы,
Каб стойка пераносiць адзiноту?
6101
ПРЫЗЕМЛЕНАСЦЬ
Душа – як быццам птушка ў клетцы:
Ўзлятае меней, чым на крок.
6103
УЛАДА НАД БУДУЧЫНЯЙ
Засмяецца душа цi заплача,
Ўсё залежыць цяпер ад цябе.
6117
ВЫДАТКI IСНАГА
Душу i позiрк вабiць прыгажосць,
А колькi ёсць вакол непрыгажосцi.
6119
БЯЗВЫХАДНАСЦЬ
Душа – як птушка, ёй палёту трэба,
Ды моцна замiнаюць ланцугi.
6124
НЕ Ў ТЫМ СУТНАСЦЬ
Хутка адгучала медзь аркестра:
Свята не ўтрымалася ў душы.
6129
ВIРТУАЛЬНАЯ ВОЛЯ
Душа, як птушка, вольная заўжды,
Ды кайданы трымаюць моцна цела.
6133
СТРАТА ЎЗНЁСЛАГА
Душа – разладжаная скрыпка,
Як абыякавасць запоўнiла яе.
6142
РОЗНЫЯ ВЫНIКI
На мяккiх душах застаецца след,
Няма слядоў, калi душа – як камень.
6174
ЦЯЖКI ЧАС
Калi пачнецца грукат грому,
Душа перажывае стому.
6199
ЖАНОЧЫ БОЛЬ
Быць кiнутай – найгошая абраза
З усiх магчымых кпiнаў i абраз.
6203
БЕРАГЧЫ ДУШУ
Любому воргану нанесцi лёгка траўму,
Але найбольш ранiмая – душа.
6237
УЗНЁСЛАСЦЬ
Грэе добра вогнiшча агонь,
Ды агонь душы выдатна грэе.
6247
ЗМЕНА СТАНУ
Як доўга грэць, заўжды кiпiць вада,
Як дапякаць – i душы закiпаюць.
6287
УЗДЫМ ДУШЫ
Адчуць сябе каб вельмi маладым,
Душу разварушыць павiнен ўздым.
6307
ЧОРНЫЯ ДУШЫ
Чарнобыль цел стварыў чарнобыль,
Чарнобыль душ iдзе даўно.
6309
ЖАЖДА НЕЖНОСТИ
Душа, с которой обошлись сурово,
Отзывчива на ласковое слово.
6338
ЧАРНАТА
Ад сонейка стаць скура можа чорнай.
А што у змозе пачарнiць душу?
6340
ПАКУТЫ ДУШЫ
Калi душа стамiлася ад ран,
I летам ляжа восеньскi туман.
6344
ГАНЕБНЫ БРУД
Ад бруду звонку адмывацца можна.
А як адмыцца ад яго ўнутры?
6345
ПОСЛЕ
Торжественная музыка прошла,
Теперь в душе гудят колокола.
6348
СУМНЫ ВЫНIК
Заўжды маланка здейснiць свой удар,
Калi душа счарнелая ад хмар.
6385
РОЗНЫ СТАН
Змяняецца душа заўжды, як луг:
То ў кветках ззяе, то бялее снегам.
6395
РАЗНАСТАЙНАСЦЬ
На выгляд тоесныя ўсе, як спарышы,
Ды свет асобны ў кожнага ў душы.
6403
УПЛЫЎ АБСТАВIН
Гуллiвы настрой – не заўжды,
Той зразумее, хто ў жалобе.
6408
АСАБIСТЫ ВОПЫТ
Не зразумець тэарэтычна адзiноту,
Яе патрэбна паспытаць.
6475
ВЗАИМОСВЯЗЬ
Там будет щедрою рука,
Где и душа имеет щедрость.
6476
ОПЫТ
Чужое горе не понять,
Когда душа его не знала.
6482
ЛЕПШ НЯСПАННЕ
Турботы даюць хваляванне,
Ды горш, як заснула душа.
6518
НЕБЯСПЕЧНАЯ МЯЖА
Калi сканчаецца цярпенне,
Ў душы вiруе раздражненне.
6558
НЯСТРЫМНАЕ IМКНЕННЕ
Стамiцца ў любай справе могуць рукi,
Але нястомная душа.
6570
ЦЯЖКI ЧАС
Душу няшчасную пячы
Бяда стараецца ўначы.
6614
РЭАКЦЫЯ
Як плёскаюць ў душу хлуслiвы бруд,
Яна ў знямозе цяжкай ад пакут.
6657
СПРАВА ПА ДУШЫ
Калi прыемная ёсць справа,
I настрой ёсць, i жыць цiкава.
6729
БОЛЬ АБРАЗЫ
Бываюць словы горш нажа:
Ад цяжкiх ран балiць душа.
6816
ЧЫСТАЯ ДУША
Пускаць ў душу не трэба бруд,
Каб не цярпець ёй ад пакут.
6818
НАДЗЕЙНАЯ СХОВАНКА
I кепскае надвор'е не зашкодзiць,
Як ёсць прытулак для душы.
6829
РАЗГУБЛЕНАСЦЬ
Не будзе шпак спяваць рулады,
Калi займуць шпакоўню вераб'i.
6837
УЗНЁСЛАСЦЬ ДУШЫ
Цудоўна кладзецца пад ногi дарога,
Калi у палёце душа.
6867
БОЛЬ ДУШЫ
Ад спёкi трэскае зямля,
Што ж адбываецца у душах?
6878
МАСКIРОЎКА
Пад белым, нiбы снег, адзеннем
Быць можа чорная душа.
6884
ПЕРАД БУРАЙ
Працяглая цiша заўсёды
Трывогу пасее ў душы.
6894
НАДЗЕЙНАЯ ПРАВЕРКА
Як чырвань шчокi залiвае,
Жыве сумленне у душы.
6901
ПАДСТАВА ДЛЯ ПАЛЁТУ
Душа ўзлятаць, як птушка, ў змозе,
Калi галiнка ёсць, дзе адпачыць.
6938
БЕРЕЧЬ ГЛАВНОЕ
В грязь упасть не страшно телом,
Была б чистою душа.
6949
РАМАНТЫКА ДУШЫ
Магчыма адчуваць ў душы палёт,
Як прыгажосць навокал здатны бачыць.
6952
КРОХКАЯ ДУША
Нязносны боль душэўных ран,
Iм загаiцца вельмi цяжка.
6988
СУМНЫ ВЫНIК
Шмат хвалявання i журбы
Ў душы ад цяжкай барацьбы.
Апошні верш тэмы Home Page Змест