Анатолій Балуценка
6034
ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?
Народ без мовы – птушка без крыла.
Мо паляцiм цi вечна поўзацць будзем?
6065
МОЦ ВIРУ
Калi закружыць моцны вiр,
Страчаецца свабодны рух па плынi.
6135
АГIДНАСЦЬ ПРЫМУСУ
На выгляд ў пляшцы воцат – як вада,
Бяда прыйдзе, як пiць яго прымусяць.
6283
НАСУПЕРАК
Калi на ланцугу сабака,
Ёй збегчы хочацца з двара.
6299
БАРАЦЬБIТЫ
Абараняць каб гонар сцяга,
Патрэбна сiла i адвага.
6316
БЯСПЕКА РАБОЎ
Заўжды лаяльная трава:
Скамячыцца, ды выправiцца ў змозе.
6358
ВОЛЯ
Заўжды ў нябёсы птушачка ляцiць,
Калi ёй клетку адчыняюць.
6391
СУМНЫ ВЫНIК
Калi крутыя берагi,
Не вырвацца на волю плынi.
6402
МАРНАСЦЬ
Не утрымаць у прыгаршчы вады:
Яна ўсё роўна шлях на волю знойдзе.
6447
АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Каб не спаткалась небяспека,
Змагацца лепш не з дрэвам, а з травой.
6524
СПАКОЙ
Ад настальгii каб не мець пакут,
Не трэба пакiдаць свой родны кут.
6526
БЕЗ ВОЛI
Нават сабака на кароткiм ланцугу
Нiкчэмнасць адчувае i тугу.
6569
НЯЗГАСНАЕ ЖАДАННЕ
Колькi ў клетцы птушку не трымай,
Ёй бясконца хочацца на волю.
6616
ПРЫГНЁТ
Як стане лёд на вадаёме,
Не здатны вецер хваль падняць.
6678
ЗВЫЧКА
Не клiча у палёт свабода,
Як крылы сцялi у народа.
6714
ПАЖАДАННЕ
Мой любы, мiлы сэрцу край!
Хай хоць ўначы табе заззяюць зоры.
6842
ПАМЯРКОЎНАСЦЬ
Хоць на кароткiм ланцугу,
Ды ў будцы з поўнай мiскай ежы.
6854
БЛIЗКАЯ СВАБОДА
Не здатны утрымаць ланцуг,
Калi зусiм згнiе ашыйнiк.
6930
АНТЫПРЫРОДНАСЦЬ
Не выйдзе на шчаслiвы шлях народ,
Як для яго элiту прызначаюць.
6985
ПА КАЛЯIНЕ
Хоць хуткiя, як стрэлы, цягнiкi,
Ды рэйкi iх пазбавiлi свабоды.
Апошні верш тэмы Home Page Змест