Анатолій Балуценка
6020
ГОНАР МОЦНЫХ
Да долу гнецца хай трава,
Нiколi дуб не стане на каленi.
6036
БАЯЦЦА ЦIХIХ
Зусiм нiкому гром не шкодзiць,
Хоць вельмi грозны гул яго.
6039
НЕ ПУСТОЕ СЛОВА
Як сталь, магутным можа слова стаць,
Калi яго пацвердзiць здатна справа.
6048
ЦУДОЎНЫ СПАКОЙ
Раку бясконца хвалявалi хвалi,
А ёй да твару лепш люстэрка вод.
6074
СОВЕСТЬ
Хоть сладок мёд, но даже от него
Приходится порою отказаться.
6107
ПЯШЧОТНАСЦЬ
Хоць камень мохам абрастае,
Ды лепей лашчыцца мурог.
6153
МОЦ ПЯШЧОТНАСЦI
Не заўжды магутнасць ёсць у сiлы,
Часам i ў пяшчотнасцi яна.
6154
РАЗДВОЕНАСЦЬ
Хоць грэе, нiбы сонейка, агонь,
Ды ён адначасова спапяляе.
6164
САМОЕ ЛУЧШЕЕ
Из всех больших и маленьких щедрот
Душе всегда всего приятней ласка.
6183
ТАКАЯ ПОРОДА
У лука горькое перо,
И никогда не будет сладким.
6196
МОЦНЫЯ СРОДКI
Ад шчодрай ласкi i пяшчоты
Мякчэе сэрца i душа.
6205
СIЛА СЛАБАСЦI
Ласкавасць ў голасе мацней,
Чым сiлай цi пагрозай прымушэнне.
6206
СХАВАНЫЯ ВАДЫ
Хай рэчка будзе вельмi паўнаводнай,
Ды мелiна ўсё роўна дзесьцi ёсць.
6210
РОЗНЫЯ РЫСЫ
Наперадзе нахабства месца мае,
А сцiпласць прытулiлася ў канцы.
6214
ПЫХА
Грымяць страшэнна перуны,
Ды дождж з нябёс iдзе зусiм звычайны.
6224
ПУСТЫЯ НАМАГАННI
Свiнню хоць кожны дзень руплiва мыць,
Яна нiколi не мiнае гразi.
6240
ЧЫСЦIНЯ СЦIПЛАСЦI
Хоць маленькая рачулка,
Ды ў ёй чыстая вада.
6241
СКРЫТНАСЦЬ
Смак яблыка на выгляд не пазнаць,
Пакуль не возьмеш i не паспрабуеш.
6252
ГОДНАСЦЬ
Хто ведае сабе цану,
Не гне каленi i спiну.
6257
УПЭЎНЕНАСЦЬ
Свежы вецер трэба, без сумнення,
Калi ў добрым стане ветразi.
6268
АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Як ў рэчцы круцяць моцныя вiры,
Лепш у яе нiколi не заходзiць.
6273
ГОРДАСЦЬ
Нiчога – значна лепш,
Чым вельмi мала.
6289
УПАРТАСЦЬ
Хаця дакладна сведчыць факт,
Ды цяжка з праўдай пагадзiцца.
6313
СИЛА ЧЕСТНОСТИ
Всегда позиция крепка,
Коль в море правды для лжи нету островка.
6322
ГОРДАСЦЬ
Таго, хто не згiнае галаву,
Таптаць не будуць, як траву.
6333
КОЖНАМУ – СВАЁ
Заўжды мацней казырны туз,
Ды болей сцiпласцi ў шасцёркi.
6364
ОБЯЗАТЕЛЬНОСТЬ
Хоть надо идти по весеннему льду,
Сказал, что приду, значит – точно приду.
6368
НЕЦЯРПЕННЕ
Спелы колас не чакае:
Зерне кiдае на дол.
6444
БУРЧЛIВАСЦЬ
Гудуць заўсёды правады,
Як нават i няма бяды.
6446
ПРАГА ДЗЕI
Цудоўна адчуваць спакой,
Але прыемней думак рой.
6462
МЯЖА
Толькi раз адзiн страчаюць гонар,
Пасля больш яго ужо няма.
6497
СВОБОДА СОВЕСТИ
Не в каждом есть себе судья,
Поэтому привольно преступленьям.
6513
ВЯЛIКАЯ КАШТОЎНАСЦЬ
Прыемней зведаць боль пакут,
Чым кiнуць ўласны гонар ў бруд.
6527
НЕАБХОДНЫ ЎЗРОВЕНЬ
Паводка будзе, калi бераг нiзкi,
Трымаць высока трэба гонар свой.
6582
СВЕТАПОГЛЯД
Гляджу на свет адкрытымi вачыма,
Ружовых акуляраў не цярплю.
6584
НЕПАСРЭДНАСЦЬ
Асёл быў не такi дурны,
Але ён хiтрыкаў не ведаў.
6592
ХIСТКАСЦЬ
Занадта лёгкi тапалiны пух,
Таму яго разносiць слабы ветрык.
6595
УПАРТАСЦЬ
Як вельмi наравiсты конь,
Не дапаможа нават пуга.
6607
АДКАЗ
Нiколi дуб нiкога не чапаў,
Ды аж гудзе, калi пачнецца вецер.
6609
ЗОРНАЯ ХВАРОБА
Зоркi з пыхай глядзяць на Зямлю.
Мо яны яе нават не бачаць?
6613
НАСТОЙЛIВАСЦЬ
Траву каса бязлiтасна сячэ,
Яна маўчыць, але расце яшчэ.
6618
ГРОЗНЫ ВЫГЛЯД
Здалёк грымелi перуны,
Але бяскрыўдныя яны.
6664
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Якi выток – такая будзе плынь,
Яе нiяк ужо не перайначыць.
6681
МЯЖА ЦЯРПЛIВАСЦI
Не супынiць нiколi кола,
Калi пакоцiцца з гары.
6715
ЛIСЛIВАЯ НАХАБНАСЦЬ
Казаў прад норкай кот, каб чула мышка:
«Мне вельмi шэры колер па душы».
6720
ПРЕВРАЩЕНИЯ
Одни и те же гроздья винограда
Стать уксусом способны и вином.
6723
ПУСТОСЛОВЬЕ
Прекрасные слова и мысли,
Как эхо, в воздухе повисли.
6724
НАДЗЕЙНАСЦЬ
Быць слова можа мяккае, як вата,
А трэба, каб было цвярдзей, чым сталь.
6744
СКРЫТНАСЦЬ
Калi на рэчцы рабiзна,
Не бачна нi травы, нi дна.
6765
РАШУЧАСЦЬ
Не змог бы плуг араць выдатна,
Калi б баяўся зруйнаваць нарог.
6770
ПРЫХАВАНЫ ВЫБУХ
I на цiхай спакойнай рацэ
Бушуе вясною паводка.
6838
ВАДЫ АД ГОДНАСЦI
Безабаронны – як дзiця,
Бо, нiбы волат, моцнае сумленне.
6902
СПАДЧЫННАСЦЬ
Вожыка не трэба вiнавацiць,
Што ён коле, як яго пагладзiць.
6962
БЕСКАРЫСНАСЦЬ
Узор i прыклад не навучаць,
Калi сумленне моцна спiць.
6971
САСТУПІЦЬ МОЦНЫМ
Арліца-восень крылы распасцерла,
Пара у вырай лету-лебедзю ляцець.
6986
АБМЕЖАВАННЕ
Хачу заўсёды быць самiм сабой,
Ды iншым мой iмпэт не да спадобы.
6991
СХАВАНЫЯ ЯКАСЦI
I на шэрым небе знiчка
Пакiдае зыркi след.
6999
МУЖНАСЦЬ
I доўгi шлях сканчаецца, але,
Калi хапiла сiл трываць нягоды.
Апошні верш тэмы Home Page Змест