Анатолій Балуценка
6052
ОСЕННЯЯ ГРУСТЬ
Весною всё шептало о любви,
А осенью заплакало о горе.
6092
РАДАСЦЬ I ТУГА
Чаму пагодная чароўная вясна
I сумная, з дажджом i слотай, восень?
6114
УМОВА ПОСПЕХУ
Каб назбiраць сунiц паўнюткi збан,
Шукаць патрэбна лепшую палянку.
6123
ДАРЭМНАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ
Далiна ўлетку зайздрыла гары:
Вяршыня восенню пакрылася снягамi.
6145
УЛАСНIК
Неўрадлiвае хай поле,
Ды яно заўжды маё.
6194
НЕИЗВЕСТНОСТЬ
Чудесный аромат имел цветок,
Но горький плод мне подарила осень.
6208
ДОБРЫ ПАЧАТАК
Абмыўся ранак чыстаю расой,
Каб дзень мог ззяць цудоўнаю красой.
6217
ВЫБРАЦЬ ГАЛОЎНАЕ
Хай грузкi бераг у ракi,
Ды вабiць плынь магутнай сiлай.
6226
IСТОТНАЯ ЯКАСЦЬ
Каб ў рэчцы была чыстаю вада,
Дно рэчышча павiнна быць з пясочку.
6233
СПРАВА НЕ Ў КРАСЕ
Кветкi непаметныя пшанiцы,
А якi з яе цудоўны хлеб!
6249
НЯЎВАЖЛIВАСЦЬ
Цудоўны i дзiвосны свет,
Але красу не кожны бачыць.
6260
ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?
Што лепей: бура або цiша?
Б'е хваля бераг, часам лiжа.
6262
ДАРУНКI ЛЁСУ
Што лепш: вясновыя пралескi
Цi ў кветках ўвосень верасы?
6274
СВОЙ ЧАС
Нiколi ўдзень не выпадзе раса,
Яна заўжды бывае толькi ранкам.
6300
ВАБНАСЦЬ ЧУЖОГА
Гляджу праз плот – саспела вiшня,
I хочацца яе паспрабаваць.
6362
ЛЁГКI ЗДАБЫТАК
Каб бачыць прыгажосць цудоўных зорак,
Падняць патрэбна толькi галаву.
6371
ПРАЗМЕРНАСЦЬ
Выходзiць рэчка з берагоў,
Як пройдзе вельмi шмат снягоў.
6388
ЗМЕНЛIВАСЦЬ
Ласкава ветрык песцiць скуру,
Ды вецер з ног збiвае здуру.
6400
ВЫНIК СТАНУ
Адно i тое ж рэчыва – вада,
Ды хмары чорныя, а белыя аблокi.
6455
МЕНЬШЕЕ ЗЛО
Чудесен серебристый снег:
Печаль осеннюю скрывает.
6459
ЗАПАСЛIВАСЦЬ
Суквецце лепш адзiнай кветкi,
Заўжды надзейны ёсць рэзерв.
6463
ПРЫЕМНАСЦЬ
Цудоўна, што iснуе мох,
Не будзе голым нават камень.
6468
ЗАЛОГ ПОСПЕХУ
Асенняга не будзе ураджаю,
Як не пасеяна вясной.
6511
ЗАЛЕЖНАСЦЬ
Калi б не шчодрыя дажджы,
I рэкi хутка абмялелi.
6567
БАБIНА ЛЕТА
Вясна абдзялiла магутным крылом,
Хай восень сагрэе апошнiм цяплом.
6575
СЛУШНЫ ПРАГНОЗ
Кладзецца на зямлю туман,
Напэўна, хутка будзе восень.
6576
ЧАКАНЫ ВЫНIК
Калi счарнелi вельмi хмары,
Абавязкова будзе дождж.
6601
У ЧАС
Вясна бывае раз ў жыццi,
Паспець патрэбна адцвiсцi.
6610
УМОВА ШЧАСЦЯ
Як адзiмуе рунь шчаслiва,
То будзе залатая нiва.
6617
ПРАГА ЖЫЦЦЯ
Жывое прагна хоча жыць:
Аблюбавала дах бярозка.
6634
ЖОРСТКАСЦЬ
Жывое трэба паважаць:
Ў букеце хутка звянуць кветкi.
6646
ТУГА АДЗIНОТЫ
У лузе вырасла самотная бяроза,
Прывольна, ды ёй хочацца у лес.
6655
НЕБЯСПЕЧНЫ ФОРС
Квiтнее верас позна нездарма,
Каб бачылi: не страшная зiма.
6665
МЕЦЬ МУДРАСЦЬ
Не кожны год прыносiць сад плады,
Таму ссякаць бяздумна дрэў не трэба.
6694
ВАБНАЯ НАВIЗНА
Калi у лесе – вабiць луг,
А ў лузе лес здаецца цудам.
6702
ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ
Ярчэй iх чырвань, чым сунiцы,
Ды кiслы смак у журавiн.
6745
ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ
Зусiм маленечкi выток
Магутнай стаць у змозе рэчкай.
6753
ПРОТИВОРЕЧИЕ
Красивые у речки берега,
Но грязная вода и очень мелко.
6779 ТАЯМНIЦЫ ПРЫГАЖОСЦI
Балота – нiбы луг здалёк,
Ў iм небяспечны кожны крок.
6780
ВЫСОКАЯ ГОДНАСЦЬ
З натхненнем назiраю хрызантэмы:
Яны пад снег квiтучымi iдуць.
6802
ЛЕПШЫ ВЫНIК
Хоць зоркi ўласным зiхацяць святлом,
Лепш свецiць месяц адбiццём ад сонца.
6826
СТАЛЫ ВЫБАР
Шмат вельмi розных кветак ёсць,
Ды вабiць толькi водар ружы.
6849
ПРОТИВОСТОЯНИЕ
О скалы громадные волны разбились,
А если бы не было скал?
6850
ТРУДНЫЙ ВОПРОС
У цветов прекрасный аромат,
Но плоды из них какими будут?
6881
УСЁ НАПЕРАДЗЕ
Калi на яблынi зялёны яблык ёсць,
Чырвоным стане ўвосень i духмяным.
6925
НЕПАМЕТНЫ БОЛЬ
Гудзе магутны вецер,
Ў пакутах б'ецца вецце.
6926
ВЫМУШАНАСЦЬ
Як скончылась духмяная сунiца,
I журавiна кiслая згадзiцца.
6927
ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ
На выгляд вельмi добрая сцяжынка
Завесцi ў нетры здатна спакваля.
6945
ВЯСНОВЫ СУМ
Сок з-пад кары бяжыць, як кроплi слёз,
Вясновы час нялёгкi для бяроз.
6970
ПАДАБЕНСТВА
Душа – як з'явы у прыроды:
I цiша ў ёй, i ураган.
6978
ОТКЛИК НА ДОБРОТУ
Красив в цвету весенний сад,
Коль сбережёшь его зимою.
Апошні верш тэмы Home Page Змест