Анатолій Балуценка
6801 ЗМЕНЫ
ГУСТУ
Абрыдне з часам i
блакiт,
Зноў вабяць белыя
аблокi.
6802 ЛЕПШЫ
ВЫНIК
Хоць зоркi
ўласным зiхацяць святлом,
Лепш свецiць
месяц адбiццём ад сонца.
6803
АСЦЯРОЖНАСЦЬ
Не пераходзiць
лепш там рэчку ўброд,
Дзе дно дакладна не знаёма.
6804 БЕЛАЕ I ЧОРНАЕ
Не толькi
лёс знаходкi здатны даць,
Ён вымагае часам несцi страты.
6805 БЕСКАРЫСНАСЦЬ
Калi цябе не заўважаюць,
Нагадваць не патрэбна аб сабе.
6806 АГУЛЬНЫ
ЛЁС
Сплятуцца лёсы, нiбы
каранi,
Не раз'яднацца iм ужо без болю.
6807
ВЯСНОВАЯ НАДЗЕЯ
Дуб запытаўся у сасны:
«Што ты чакаеш
ад вясны?»
6808 МIНУЛАЕ
Каханне знiкла,
толькi рэха
Яшчэ лунае, як уцеха.
6809 ЛЕПШ
ГАЛАВОЙ
Ад працы будуць
мазалi,
Калi рабiць яе
рукамi.
6810 ШКАДА
Парой у птушкi
не хапае сiл,
Данеслi крылы каб
яе у вырай.
6811
ТРЫВОЖНЫ СПАКОЙ
Пад лёдам сом прыдбаў спакой,
Ды кiслароду
не хапала.
6812 РАДАСЦЬ
ПЕРАМОГI
I цяжкая дарога
стане лёгкай,
Як мроя здзейснiцца ў канцы.
6813 СЛУШНЫ
ПАДЫХОД
Лепш небяспеку абысцi,
Чым выпрабоўваць лёс на моцнасць.
6814 ВIРТУАЛЬНАЕ ШЧАСЦЕ
Летуценне не дасць асалоды для цела,
Ды ўзносiць
ў нябёсы душу.
6815 IМГНЕННЕ ШЧАСЦЯ
Калi няма святла
ад сонца,
Хай месяц часам дасць яго.
6816 ЧЫСТАЯ
ДУША
Пускаць ў душу не трэба бруд,
Каб не цярпець ёй ад пакут.
6817
НЕВЯДОМАЯ БУДУЧЫНЯ
Плыве па хвалях карабель кахання,
Цi не патопiць яго люты шторм?
6818
НАДЗЕЙНАЯ СХОВАНКА
I кепскае надвор'е не зашкодзiць,
Як ёсць прытулак
для душы.
6819
БЯСПЕЧНЫ ШЛЯХ
Як мудрасцi
не хопiць, лёс
Упасцi пад адхон
у змозе.
6820 ПАРАДА
Каханне можна утрымаць
Не дапяканнем, а каханнем.
6821
БЕСКОНЕЧНОЕ СЧАСТЬЕ
Когда пьянеешь от любви,
Всегда захочется похмелья.
6822
НЕОЖИДАННОСТЬ
Бывает, горькие слова,
В конце концов, напоят мёдом.
6823 ГЛАВНЫЕ
ШАГИ
В пути всегда важней всего,
Как первый шаг, так и последний.
6824 НЕ
СХАВАЦЦА
Як замятаць сляды мятлою,
Ўсё роўна застаецца след.
6825
ЗАГАРТАВАНАСЦЬ
Горка, як спаткалася няўдача,
Ведаць трэба – не апошняя яна.
6826 СТАЛЫ
ВЫБАР
Шмат вельмi розных кветак ёсць,
Ды вабiць
толькi водар ружы.
6827 УКОЛЫ
ЛЁСУ
Не плач, што адляцелi жураўлi,
Вяртацца трэба iм абавязкова.
6828 ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК
I нават залатая
рыбка
Калiсьцi ў сетку пападзе.
6829
РАЗГУБЛЕНАСЦЬ
Не будзе шпак спяваць рулады,
Калi займуць шпакоўню
вераб'i.
6830
НЕСПАДЗЯВАНАСЦI ЛЁСУ
I жвавы, нiбы ртуць, ручай
Калiсьцi можа перасохнуць.
6831
МАРНАСЦЬ
Галiнкi страчаныя дрэва шкадавала,
Ды пiлаваць
ужо пачалi ствол.
6832
ПРЫЗНАЧЭННЕ
Без руплiвай
мужчынскай рукi
Засумуе зямля i
жанчына.
6833 РАТАЎНIЧЫЯ ВАДЫ
Няма чаго сасне
крывой журыцца,
Прамую выбяруць сякера i пiла.
6834
УЗАЕМНАСЦЬ
Хаця пчала i
забярэ нектар,
Яго карысна аддаваць для кветкi.
6835
СТАЛАСЦЬ
Заўжды салёна-горкi
пот,
Бо ён не здатны быць салодкiм.
6836
САПРАЎДНАЯ ПРЫГАЖОСЦЬ
Твар аздабляе макiяж,
Ды вабiць
значна больш усмешка.
6837 УЗНЁСЛАСЦЬ ДУШЫ
Цудоўна кладзецца пад ногi дарога,
Калi у палёце душа.
6838 ВАДЫ АД
ГОДНАСЦI
Безабаронны – як дзiця,
Бо, нiбы
волат, моцнае сумленне.
6839 КОЖНАМУ
– СВАЁ
У птушак – поўная свабода,
Ды розныя iм месцы па душы.
6840 ШЧАСЛIВЫ ВЫПАДАК
I новая падкова у каня
Камусьцi адрываецца на шчасце.
6841 ЗНОЎ
РЭАЛЬНАСЦЬ
Малы назойлiвы
камар,
Ды можа знiшчыць велiч мар.
6842
ПАМЯРКОЎНАСЦЬ
Хоць на кароткiм
ланцугу,
Ды ў будцы
з поўнай мiскай ежы.
6843
АБМЯЖАВАНАСЦЬ
Шмат вельмi
вабнага вакол,
Ды абхапiць
не хопiць рук i часу.
6844
ПАКОРНАСЦЬ I АДВАГА
Кладзецца у пракос трава,
Але з касой
не згодны камень.
6845 У МЕРУ
I лес ад ветру зашумiць,
Яму ласкавы ветрык да спадобы.
6846 ВАБНЫ
ВЫНIК
Калi ёсць моц
у плынi ручая,
Вада на дне каменьчыкi
варушыць.
6847 МОЦ
ГАРМОНАЎ
Ад кахання няма паратунку,
Моцнай плынi
нiчым не стрымаць.
6848 СЧАСТЬЕ
Руки нежные твои
Дарят наслажденье.
6849
ПРОТИВОСТОЯНИЕ
О скалы громадные волны разбились,
А если бы не было скал?
6850 ТРУДНЫЙ
ВОПРОС
У цветов прекрасный аромат,
Но плоды из них какими будут?
6851
ПРИЗЕМЛЁННОСТЬ
И сколько б тучи в небе не ходили,
Пролить им дождь придётся на землю.
6852
СХАВАНАЯ ЯКАСЦЬ
Хоць белая кара бярозы,
Ды дзёгаць робiцца з яе.
6853
НЯСТРЫМНАЯ СIЛА
I моцны дуб у два абхваты
Не устаiць
перад пiлой.
6854 БЛIЗКАЯ СВАБОДА
Не здатны утрымаць ланцуг,
Калi зусiм згнiе
ашыйнiк.
6855
ДАРЭМНАЕ СПАДЗЯВАННЕ
Калi жыве у
марах журавель,
Не утрымаць ў руках сiнiцу.
6856 ВАБНЫ
ЧАС
Iскрыцца, нiбы сонейка, раса,
Ды цуд згасае,
як нацягнуць хмары.
6857 МОЦНАЯ
АБАРОНА
Магутнасць ўсёй жаночай
зброi
Бярэ не кожнага ў палон.
6858 КЕПСКАЯ
ЧАСОВАСЦЬ
Як шлях на час паходня асвятляе,
То потым горш
у цемразi iсцi.
6859 РОЗНЫЯ
ЛЁСЫ
Хоць свецiць
сонейка для ўсiх,
Сагрэць душу не ў змозе кожны.
6860
УПЭЎНЕНАСЦЬ
Мароз не вельмi
дакучае,
Як ў хаце
добра грэе печ.
6861
ЖОРСТКАСЦЬ
Калоссе залатой пшанiцы
Без жалю жорстка рэжа серп.
6862 ВЫНIК НЕДАХОПУ
I соль здавацца будзе мёдам,
Яе як доўга
не было.
6863 УЛАСНЫ
ВЫБАР
Што лепш: ратуючы
падман
Цi праўда з
горкiх цяжкiх ран?
6864 ГОРА АД
РОЗУМУ
Варон нiхто
не памячае,
Лябёдка коле вочы ўсiм.
6865
ПРАКТЫЧНАСЦЬ
Калi няма у рэчцы
рыбы,
Не трэба вуды
закiдаць.
6866
ВЫКРУНТАСЫ ЛЁСУ
Хацела слухаць салаўя,
Ды ён ў
суседнi лес падаўся.
6867 БОЛЬ
ДУШЫ
Ад спёкi
трэскае зямля,
Што ж адбываецца у душах?
6868 ПРОЦIЛЕГЛЫ ВЫНIК
Калi салодкае заўжды,
Яно здаецца горш
бяды.
6869
ПЕРАШКОДА ШЧАСЦЮ
Прахалоду не дасць свежы вецер,
Калі сметнiк ў
яго на шляху.
6870 ФАНТАЗIЯ
Блакiтная няхай папесцiць
мара,
Калi жыццё – пакутлiвая
кара.
6871 ПАДМАН
ЗРОКУ
Калi душы бясконца
любы,
Не памячаюць безлiч вад.
6872 ЗМЕНЛIВАСЦЬ ЛЁСУ
Вiр здатны зацягнуць
на дно,
Як нават можаш
добра плаваць.
6873
НЯПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ
Хай часам вочы выядае дым,
Ды грэе добра вогнiшча ўсё роўна.
6874
БЕЗДАПАМОЖНАСЦЬ
Калi iдзе шалёны
лiвень,
Не дапаможа парасон.
6875 ГОРКАЯ
РЭАЛЬНАСЦЬ
Не дапамогуць акуляры,
Калi няма на што
глядзець.
6876 ШЛЯХ У
НIКУДЫ
Не заўсёды ёсць канец дарогi:
Ад пачатку шлях iшоў ў тупiк.
6877 МАСТАК
Як мае музыкант вялiкi талент,
Сыграе добра на адной струне.
6878 МАСКIРОЎКА
Пад белым, нiбы
снег, адзеннем
Быць можа чорная
душа.
6879
НЕЧАКАНАСЦЬ
На чыстай, нiбы белы снег, дарозе
Упасцi можна ў
надта чорны бруд.
6880 НАДЗЕЯ
I самыя глухiя нетры
Бяспечны маюць выхад
не адзiн.
6881 УСЁ
НАПЕРАДЗЕ
Калi на яблынi зялёны яблык ёсць,
Чырвоным стане ўвосень i духмяным.
6882 ПОШУК
ЛЕПШАГА
На месцы камень абрастае,
Але на iм малы
i ссохлы мох.
6883
НЕАБХОДНАСЦЬ
У кожнай птушкi ёсць сваё гняздо,
Iначай дзе ёй высядзець яечкi?
6884 ПЕРАД
БУРАЙ
Працяглая цiша
заўсёды
Трывогу пасее ў
душы.
6885 ЖЫЦЦЁВЫ
ВАКЗАЛ
Заўжды лепш ехаць
ў першым цягнiку,
Другога можна i
не дачакацца.
6886 НАСТОЙЛIВАСЦЬ
Каб шчасце заблукаць
было не ў змозе,
Патрэбна цэлы час яго гукаць.
6887 АБАЧЛIВАСЦЬ
Калi благое дно у лодкi,
Спускаць яе не трэба
на ваду.
6888 УЛАСНЫ
ВАБАР
Калi зайшоў ў
сасновы лес,
Iглiца будзе пад нагамi.
6889 АБЫСЦI БОКАМ
Змяя не джалiць
без прычыны,
Не трэба ёй даваць падстаў.
6890
ЖОРСТКАСЦЬ I ЛАГОДНАСЦЬ
I ў мароз
здараецца адлiга,
Толькi на кроткi вельмi час.
6891 КРАСА I
БОЛЬ
Не бывае ружы
без калючак:
За прыгожосць патрэбна заплацiць.
6892 УЛАСНЫ
ВОПЫТ
Каб шчасце годна ацанiць,
I смак няшчасця трэба ведаць.
6893
АГУЛЬНАЯ ГРЭШНАСЦЬ
I нават чыстая
паверхня
Амаль нябачны мае
пыл.
6894
НАДЗЕЙНАЯ ПРАВЕРКА
Як чырвань шчокi залiвае,
Жыве сумленне у душы.
6895 ЗНОЎ
ПРАСЁЛАК
Заўжды клубiцца
слупам пыл,
Як магiстраль
ў жыццi згубiў.
6896
РАЗЫХОДЖАННЕ
Не заўжды духмяны водар
Вызначае добры смак.
6897
СПАЗНЕЛЫ СПАКОЙ
Пранеслась злая бура над сасной,
Зламала ствол. К чаму цяпер спакой?
6898
ПЕРШАПАЧАТАК
Пракласцi цяжка першы
след,
Пасля iдзе
шлях, як па маслу.
6899 УСЁ МIНАЕ
I ў вясновай
моцнай плынi
З часам скончыцца вада.
6900 ПАЖАР
Агонь кахання лёгка запалiць,
А пагасiць
яго не вельмi проста.
24.07–28.07.2001