15. Вершы аб філасофіі жыцця

 

Анатолій Балуценка

http://ab7t.narod.ru

 

 

6004     ЗЕНIТ

 

Спяшацца трэба, ўжо зенiт,

I пойдзе сонейка на захад.

 

 

6005     ВОДАР САДУ

 

Пакуль яшчэ цвiце вясновы сад,

Своечасова трэба нюхаць водар.

 

 

6010     МОЦ ЧАСУ

 

Сiлком падлеглых можна прымушаць,

Але нiкому час не падуладны.

 

Home Page     Змест

 

6014     СЛУШНЫ ВЫБАР

 

Мо лепш малога i рабога мець,

Чым быць адной, бо харашун адмовiў?

 

 

6046     ЖЫЦЬ СЁННЯ

 

Расце раслiна i цвiце,

Хоць восень ўшчэнт яе знiшчае.

 

 

6049     ЛЕТНIЯ ДАРЫ

 

Вясной ад цвету асалода знiкла ўраз,

Ды ўлетку вiшнi вабныя саспелi.

 

Home Page     Змест

 

6054     ПАКУЛЬ ГАРЫЦЬ

 

У халады спяшацца трэба грэцца,

Пакуль не згасла вогнiшча зусiм.

 

 

6059     РАСЧАРАВАННЕ ФIНIШУ

 

Што лепш: калi рака ўцякае ў мора

Або бяжыць ў мядовых берагах?

 

 

6061     КОЖНАМУ – СВАЁ

 

Калi магутныя ёсць крылы,

Становiцца звычайнай вышыня.

 

Home Page     Змест

 

6063     ЛЁГКАЯ НЕВЯДОМАСЦЬ

 

Заўжды прасцей па плынi плысцi,

Ды не пазнаць, куды яна нясе.

 

 

6076     ЧЬЯ ВИНА?

 

Не следует винить своих врагов,

К друзьям получше надо присмотреться.

 

 

6093     ВЫЗНАЧАНЫ ШЛЯХ

 

Бясконцую сцяжынку лепей мець,

Чым выйсцi па шашы на раздарожжа.

 

Home Page     Змест

 

6108     ГЛЯДЗЕЦЬ У КОРАНЬ

 

Тады пазнаеш нораў рэчкi,

Як зведаеш яе выток.

 

 

6116     АДНОЛЬКАВАСЦЬ

 

Адкуль бы бегчы не пачаў ручай,

Абавязкова дабяжыць да мора.

 

 

6138     ПРИВЫЧКА

 

Невыносимо сразу бремя,

Но время приучает и к нему.

 

Home Page     Змест

 

6144     ЛАГIЧНАЯ СУВЯЗЬ

 

Калi ў чым-небудзь быў пачатак,

Абавязкова знойдзецца канец.

 

 

6147     НЕБЯСПЕКА РОСТУ

 

Маленькая таполя – як анёл,

А вырасце, i стане небяспечнай.

 

 

6151     ЗАКОН ЖЫЦЦЯ

 

Падаюць дрэвы старыя,

Месца каб даць маладым.

 

Home Page     Змест

 

6159     ПУСТАЯ СПРАВА

 

Прасiць не трэба што-небудзь нiколi

У тых, што, безумоўна, не дадуць.

 

 

6189     ПРАЗОРЛIВЫ ПОЗIРК

 

Глядзi уважлiва на свет,

Абавязкова ўбачыш Бога.

 

 

6220     ЖИЗНЕННЫЙ ПУТЬ

 

Восхода радость и печаль заката,

А между ними растянулась жизнь.

 

Home Page     Змест

 

6222     АДЗНАКА

 

Як з кроны дрэва першы лiст упаў,

Свой першы крок ужо зрабiла восень.

 

 

6230     ЖАХЛIВЫ СТАН

 

Адны – як хлеб надзённы для другiх,

Прыгожы свет, але занадта жорскi.

 

 

6244     ЖЫЦЬ СУЧАСНЫМ

 

Лепш сёння к вабнаму iмкнуцца,

Бо заўтра можа не настаць.

 

Home Page     Змест

 

6246     АГУЛЬНАЕ ПАДАБЕНСТВА

 

Аднолькавы для ўсiх заўсёды фiнiш,

Хоць розныя жыццёвыя шляхi.

 

 

6264     КВОЛАСЦЬ ЖЫВОГА

 

I сталь карозiя руйнуе,

Не можа быць адвечнай плоць.

 

 

6282     ЖЫЦЦЁВЫ ВОПЫТ

 

Лепш ведаць iсцiны старыя,

Чым выдумляць заўжды свае.

 

Home Page     Змест

 

6295     ВАБНЫ ЎСПАМIН

 

Увесну быў прыгожым сад,

Ды час не коцiцца назад.

 

 

6305     БЫЛАЯ МОЦ

 

Хоць моцна полымя шугае,

Згарае вогнiшча да тла.

 

 

6310     ЧУДЕСНАЯ ВОЗМОЖНОСТЬ

 

Хоть время и нельзя остановить,

Всегда его продолжить есть возможность.

 

Home Page     Змест

 

6321     АДНОСНАСЦЬ

 

Тады бяжыць павольней час,

Як ёсць заўжды яго запас.

 

 

6347     СВОЕЧАСОВАСЦЬ

 

Прыгожы яблык быў чырванашчокi,

Ды час прыйшоў – упаў з галiнкi ў бруд.

 

 

6415     СКАРАЦЕЧНАСЦЬ ЧАСУ

 

Радуйся цёпламу лету,

Хутка настане зiма.

 

Home Page     Змест

 

6417     НЯМА МЯЖЫ

 

Адкрытая кнiга жыцця,

Чытай яе, колькi магчыма.

 

 

6419     СПАЗНЕННЕ

 

Прайшлi сунiцы i чарнiцы,

Iсцi ў лес трэба па грыбы.

 

 

6425     НЕСПАДЗЯВАНАСЦЬ

 

Ручай бег жвава i не думаў,

Што рэчка хутка паглыне.

 

Home Page     Змест

 

6451     ТОЛЬКО СУЕТА

 

В мир человек приходит и уходит,

Часто не оставив даже след.

 

 

6485     ПАКУЛЬ ГАРЫЦЬ

 

Амаль што свечка дагарэла,

Але пакуль дае святло.

 

 

6490     МОГУЧИЙ ВЗЛЁТ

 

Замкнётся без проблем порочный круг,

А непорочность мчится по спирали.

 

Home Page     Змест

 

6496     МОЛОДОСТЬ И СТАРОСТЬ

 

Пурпурно-ярким был восход,

Но почему закат кровавый?

 

 

6507     ЗАКОНОМЕРНОСТЬ

 

Не обманешь матушку-природу,

Не получишь больше, чем дано.

 

 

6529     УЦЕХА

 

Не трэба слёзы лiць ад крыўды,

Для слёз яшчэ абраза ёсць.

 

Home Page     Змест

 

6532     НЕМIНУЧАСЦЬ

 

Хоць шыю гусь занадта выгiнае,

Ў гусятнiцу ўсё роўна пападае.

 

 

6548     НЕБЯСПЕЧНАЯ ВЫШЫНЯ

 

Сядзець пад дрэвам больш бяспечна,

На дрэве горш, бо крыл няма.

 

 

6552     ПРАЦЯГ ПАЧАТКУ

 

Ў жыццi, як ў шахматах: i мiтэльшпiль, i эндшпiль

Заўжды такi, якi абраў дэбют.

 

Home Page     Змест

 

6560     АДНОЛЬКАВЫ ФIНIШ

 

Ўсiх робiць роўнымi агонь:

Не разглядзець, дзе попел дуба, дзе асiны.

 

 

6572     НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС

 

I каменне разбурае час,

Нiдзе няма жаданага ратунку.

 

 

6597     НЕВЫКАНАЛЬНАЯ ПАРАДА

 

Абраза значна меншай стане,

Як на яе не даць адказ.

 

Home Page     Змест

 

6600     ПЛЫНЬ ЖЫЦЦЯ

 

Час прыйдзе – покаюць пупышкi,

Нiчым iх рух не утрымаць.

 

 

6654     ЗАБЫЦЦЁ

 

Хоць здатны памяць зберагаць крыжы,

Але яны не вечныя таксама.

 

 

6671     ВЫЗНАЧАНАСЦЬ

 

Да магiлы вядзе кожны крок,

Не пакрочыш назад або ўбок.

 

Home Page     Змест

 

6675     УЦЕХА

 

Не страшна, калi цяжкае жыццё,

Бо значна горш зрабiць яго кароткiм.

 

 

6676     СПАКОЙ

 

Хоць беднае жыццё, ды моцны сон

Цудоўны, як вясёлка на паўнеба.

 

 

6682     АСНОВА ЖЫЦЦЯ

 

Ёсць шмат iмкненняў i патрэб,

Ды найпатрэбней толькi хлеб.

 

Home Page     Змест

 

6728     ХОРОШО УСТРОИЛИСЬ

 

Кто не умеет и не знает,

С того совсем и спроса нет.

 

 

6760     БЕСПАДСТАЎНАСЦЬ

 

Дрыжыць асiна лiсцем ўсё жыццё,

Але ссякаюць дуб або бярозу.

 

 

6775     АГУЛЬНЫ ВЫНIК

 

Магутныя, як волаты, дубы

Сканчаюць свой жыццёвы шлях калiсьцi.

 

Home Page     Змест

 

6833     РАТАЎНIЧЫЯ ВАДЫ

 

Няма чаго сасне крывой журыцца,

Прамую выбяруць сякера i пiла.

 

 

6843     АБМЯЖАВАНАСЦЬ

 

Шмат вельмi вабнага вакол,

Ды абхапiць не хопiць рук i часу.

 

 

6883     НЕАБХОДНАСЦЬ

 

У кожнай птушкi ёсць сваё гняздо,

Iначай дзе ёй высядзець яечкi?

 

Home Page     Змест

 

6899     УСЁ МIНАЕ

 

I ў вясновай моцнай плынi

З часам скончыцца вада.

 

 

6929     НЯЎМОЛЬНЫ ЧАС

 

Хай днi збягаюць казачна iмклiва,

Але чаму такiя хуткiя гады?

 

 

6940     ЗОВ ЦЕЛИ

 

Спешить не надо, ведь бывает грустно,

Когда прошёл дорогу до конца.

 

Home Page     Змест

 

6943     НЕУМОЛИМОЕ ВРЕМЯ

 

И самые высокие деревья

Засохнут, коль приходит смертный час.

 

 

6947     ВАБНАСЦЬ ВЕЧАРА

 

Магчыма, што мудрэйшым будзе ранак,

Ды вечар дае радасць i спакой.

 

 

6964     НЕ IНАЧАЙ

 

Спрадвек ручай не бег на горку,

I далей вечна будзе так.

 

Home Page     Змест

 

6968     ДАНАСЦЬ

 

I любыя сэрцу дарогi

Сканчацца павiнны праз час.

 

 

6979     ПРЫМАЦЬ ТАКIМ

 

Несправядлiва жорсткi свет,

Але такiм ён створан Богам.

 

 

6983     РУЙНАВАННЕ

 

I камнi здатны знiшчыць час,

Таму знiкаюць i пачуццi.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz