10. Вершы аб прыродзе і чалавеку

 

Анатолій Балуценка

http://ab7t.narod.ru

 

 

6052     ОСЕННЯЯ ГРУСТЬ

 

Весною всё шептало о любви,

А осенью заплакало о горе.

 

 

6092     РАДАСЦЬ I ТУГА

 

Чаму пагодная чароўная вясна

I сумная, з дажджом i слотай, восень?

 

 

6114     УМОВА ПОСПЕХУ

 

Каб назбiраць сунiц паўнюткi збан,

Шукаць патрэбна лепшую палянку.

 

Home Page     Змест

 

6123     ДАРЭМНАЯ ЗАЙЗДРАСЦЬ

 

Далiна ўлетку зайздрыла гары:

Вяршыня восенню пакрылася снягамi.

 

 

6145     УЛАСНIК

 

Неўрадлiвае хай поле,

Ды яно заўжды маё.

 

 

6194     НЕИЗВЕСТНОСТЬ

 

Чудесный аромат имел цветок,

Но горький плод мне подарила осень.

 

Home Page     Змест

 

6208     ДОБРЫ ПАЧАТАК

 

Абмыўся ранак чыстаю расой,

Каб дзень мог ззяць цудоўнаю красой.

 

 

6217     ВЫБРАЦЬ ГАЛОЎНАЕ

 

Хай грузкi бераг у ракi,

Ды вабiць плынь магутнай сiлай.

 

 

6226     IСТОТНАЯ ЯКАСЦЬ

 

Каб ў рэчцы была чыстаю вада,

Дно рэчышча павiнна быць з пясочку.

 

Home Page     Змест

 

6233     СПРАВА НЕ Ў КРАСЕ

 

Кветкi непаметныя пшанiцы,

А якi з яе цудоўны хлеб!

 

 

6249     НЯЎВАЖЛIВАСЦЬ

 

Цудоўны i дзiвосны свет,

Але красу не кожны бачыць.

 

 

6260     ПОЎЗАЦЬ ЦI ЛЯТАЦЬ?

 

Што лепей: бура або цiша?

Б'е хваля бераг, часам лiжа.

 

Home Page     Змест

 

6262     ДАРУНКI ЛЁСУ

 

Што лепш: вясновыя пралескi

Цi ў кветках ўвосень верасы?

 

 

6274     СВОЙ ЧАС

 

Нiколi ўдзень не выпадзе раса,

Яна заўжды бывае толькi ранкам.

 

 

6300     ВАБНАСЦЬ ЧУЖОГА

 

Гляджу праз плот – саспела вiшня,

I хочацца яе паспрабаваць.

 

Home Page     Змест

 

6362     ЛЁГКI ЗДАБЫТАК

 

Каб бачыць прыгажосць цудоўных зорак,

Падняць патрэбна толькi галаву.

 

 

6371     ПРАЗМЕРНАСЦЬ

 

Выходзiць рэчка з берагоў,

Як пройдзе вельмi шмат снягоў.

 

 

6388     ЗМЕНЛIВАСЦЬ

 

Ласкава ветрык песцiць скуру,

Ды вецер з ног збiвае здуру.

 

Home Page     Змест

 

6400     ВЫНIК СТАНУ

 

Адно i тое ж рэчыва – вада,

Ды хмары чорныя, а белыя аблокi.

 

 

6455     МЕНЬШЕЕ ЗЛО

 

Чудесен серебристый снег:

Печаль осеннюю скрывает.

 

 

6459     ЗАПАСЛIВАСЦЬ

 

Суквецце лепш адзiнай кветкi,

Заўжды надзейны ёсць рэзерв.

 

Home Page     Змест

 

6463     ПРЫЕМНАСЦЬ

 

Цудоўна, што iснуе мох,

Не будзе голым нават камень.

 

 

6468     ЗАЛОГ ПОСПЕХУ

 

Асенняга не будзе ураджаю,

Як не пасеяна вясной.

 

 

6511     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Калi б не шчодрыя дажджы,

I рэкi хутка абмялелi.

 

Home Page     Змест

 

6567     БАБIНА ЛЕТА

 

Вясна абдзялiла  магутным крылом,

Хай восень сагрэе апошнiм цяплом.

 

 

6575     СЛУШНЫ ПРАГНОЗ

 

Кладзецца на зямлю туман,

Напэўна, хутка будзе восень.

 

 

6576     ЧАКАНЫ ВЫНIК

 

Калi счарнелi вельмi хмары,

Абавязкова будзе дождж.

 

Home Page     Змест

 

6601     У ЧАС

 

Вясна бывае раз ў жыццi,

Паспець патрэбна адцвiсцi.

 

 

6610     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Як адзiмуе рунь шчаслiва,

То будзе залатая нiва.

 

 

6617     ПРАГА ЖЫЦЦЯ

 

Жывое прагна хоча жыць:

Аблюбавала дах бярозка.

 

Home Page     Змест

 

6634     ЖОРСТКАСЦЬ

 

Жывое трэба паважаць:

Ў букеце хутка звянуць кветкi.

 

 

6646     ТУГА АДЗIНОТЫ

 

У лузе вырасла самотная бяроза,

Прывольна, ды ёй хочацца у лес.

 

 

6655     НЕБЯСПЕЧНЫ ФОРС

 

Квiтнее верас позна нездарма,

Каб бачылi: не страшная зiма.

 

Home Page     Змест

 

6665     МЕЦЬ МУДРАСЦЬ

 

Не кожны год прыносiць сад плады,

Таму ссякаць бяздумна дрэў не трэба.

 

 

6694     ВАБНАЯ НАВIЗНА

 

Калi у лесе – вабiць луг,

А ў лузе лес здаецца цудам.

 

 

6702     ПАДМАННАЯ ВАБНАСЦЬ

 

Ярчэй iх чырвань, чым сунiцы,

Ды кiслы смак у журавiн.

 

Home Page     Змест

 

6745     ПЕРАЎВАСАБЛЕННЕ

 

Зусiм маленечкi выток

Магутнай стаць у змозе рэчкай.

 

 

6753     ПРОТИВОРЕЧИЕ

 

Красивые у речки берега,

Но грязная вода и очень мелко.

 

 

6779     ТАЯМНIЦЫ ПРЫГАЖОСЦI

 

Балота – нiбы луг здалёк,

Ў iм небяспечны кожны крок.

 

Home Page     Змест

 

6780     ВЫСОКАЯ ГОДНАСЦЬ

 

З натхненнем назiраю хрызантэмы:

Яны пад снег квiтучымi iдуць.

 

 

6802     ЛЕПШЫ ВЫНIК

 

Хоць зоркi ўласным зiхацяць святлом,

Лепш свецiць месяц адбiццём ад сонца.

 

 

6826     СТАЛЫ ВЫБАР

 

Шмат вельмi розных кветак ёсць,

Ды вабiць толькi водар ружы.

 

Home Page     Змест

 

6849     ПРОТИВОСТОЯНИЕ

 

О скалы громадные волны разбились,

А если бы не было скал?

 

 

6850     ТРУДНЫЙ ВОПРОС

 

У цветов прекрасный аромат,

Но плоды из них какими будут?

 

 

6881     УСЁ НАПЕРАДЗЕ

 

Калi на яблынi зялёны яблык ёсць,

Чырвоным стане ўвосень i духмяным.

 

Home Page     Змест

 

6925     НЕПАМЕТНЫ БОЛЬ

 

Гудзе магутны вецер,

Ў пакутах б'ецца вецце.

 

 

6926     ВЫМУШАНАСЦЬ

 

Як скончылась духмяная сунiца,

I журавiна кiслая згадзiцца.

 

 

6927     ПАДМАННАЕ ЎРАЖАННЕ

 

На выгляд вельмi добрая сцяжынка

Завесцi ў нетры здатна спакваля.

 

Home Page     Змест

 

6945     ВЯСНОВЫ СУМ

 

Сок з-пад кары бяжыць, як кроплi слёз,

Вясновы час нялёгкi для бяроз.

 

 

6970     ПАДАБЕНСТВА

 

Душа – як з'явы у прыроды:

I цiша ў ёй, i ураган.

 

 

6978     ОТКЛИК НА ДОБРОТУ

 

Красив в цвету весенний сад,

Коль сбережёшь его зимою.

 

Апошні верш тэмы     Home Page     Змест

 

 

 

Hosted by uCoz