Вершы аб каханні, шчасці, лёсе і жыцці (6601-6700)

 

Анатолій Балуценка

http://ab7t.narod.ru

 

 

6601     У ЧАС

 

Вясна бывае раз ў жыццi,

Паспець патрэбна адцвiсцi.

 

 

6602     ПАМЫЛКА

 

Чакала дожджздарыўся град,

Але шляхоў няма назад.

 

 

6603     ЦЯЖКIЯ СТРАТЫ

 

З каханым спрэчка – як нажы,

Што крояць лепшы скарб душы.

 

Home Page

 

6604     ВАБНАЯ СЦIПЛАСЦЬ

 

Часам лепей месячная ноч,

Чым дажджлiвы цёмны дзень пахмурны.

 

 

6605     ЦЯЖКАСЦI

 

Ў адносiнах бязрадасная слота

Душу ператварае у балота.

 

 

6606     ДАНАСЦЬ

 

Як ранак мудрасцi не даў,

Вячэрняю парой не дачакацца.

 

Home Page

 

6607     АДКАЗ

 

Нiколi дуб нiкога не чапаў,

Ды аж гудзе, калi пачнецца вецер.

 

 

6608     ПАДМАННЫ ВЫГЛЯД

 

Хоць шэры i маленькi салавей,

Але спявае значна лепш, чым певень.

 

 

6609     ЗОРНАЯ ХВАРОБА

 

Зоркi з пыхай глядзяць на Зямлю.

Мо яны яе нават не бачаць?

 

Home Page

 

6610     УМОВА ШЧАСЦЯ

 

Як адзiмуе рунь шчаслiва,

То будзе залатая нiва.

 

 

6611     ЖЕЛАНИЕ

 

Голубые глаза – как озёра,

Отражаться всегда в них хочу.

 

 

6612     ПЕРАБОР

 

Калi салодкага занадта,

То вельмi горкiм будзе смак.

 

Home Page

 

6613     НАСТОЙЛIВАСЦЬ

 

Траву каса бязлiтасна сячэ,

Яна маўчыць, але расце яшчэ.

 

 

6614     РЭАКЦЫЯ

 

Як плёскаюць ў душу хлуслiвы бруд,

Яна ў знямозе цяжкай ад пакут.

 

 

6615     КРОХКАЕ ШЧАСЦЕ

 

Якiм бы дзень не быў працяглы,

Ўсё роўна наступае ноч.

 

Home Page

 

6616     ПРЫГНЁТ

 

Як стане лёд на вадаёме,

Не здатны вецер хваль падняць.

 

 

6617     ПРАГА ЖЫЦЦЯ

 

Жывое прагна хоча жыць:

Аблюбавала дах бярозка.

 

 

6618     ГРОЗНЫ ВЫГЛЯД

 

Здалёк грымелi перуны,

Але бяскрыўдныя яны.

 

Home Page

 

6619     СТАЛАЯ КРАСА

 

Заўжды прыгожыя сасновыя лясы,

Спякотным летам i халоднаю зiмою.

 

 

6620     СIНЕКУРА

 

Глядзелi колы з зайздрасцю на вось:

Рух мае, ды не трэба ёй круцiцца.

 

 

6621     ВАБНАЯ ЛIСЛIВАСЦЬ

 

Стаў важаком магутны леў,

Iмкнуўся чуць асанны спеў.

 

Home Page

 

6622     ДРАМА

 

Калi каханне не прыйшло,

Жыццё становiцца нiкчэмным.

 

 

6623     ЗОЛОТАЯ СЕРЕДИНА

 

Быть лучше между двух огней,

Чем ожигаться в пламени любого.

 

 

6624     МОЦНЫ ЎПЛЫЎ

 

Цуд стварыць у змозе прыгажосць:

Распасцерцi крылы для палёту.

 

Home Page

 

6625     НЕЗАДАВОЛЕНАСЦЬ

 

Так не бывае, каб усё было,

Для шчасця чаго-небудзь не хапае.

 

 

6626     ПОЎНАЕ ШЧАСЦЕ

 

Шчасцекалi выканалiсь мары,

Нават таямнiчых мар няма.

 

 

6627     ПРАМЕНЬ НАДЗЕI

 

Старанна сетку тчэ павук:

Пакуль жывежыве надзея.

 

Home Page

 

6628     НЕСУМЯШЧАЛЬНАСЦЬ

 

Знаходiць нельга з дурнем скарб:

У вынiку багата страцiш.

 

 

6629     IМКНЕННЕ

 

Заўсёды вабiць, што смачней,

Калi язык не страцiў смаку.

 

 

6630     КОЖНАМУ – СВАЁ

 

Не здатны слон ў аблокi узлятаць,

Не след яму аб крылах нават марыць.

 

Home Page

 

6631     СКАРЫСТАЦЦА ДАРАМ

 

Калi даны прыродай крылы,

То трэба к сонейку лятаць.

 

 

6632     ВЕРА Ў ЛЕПШАЕ

 

Гняце хай ноч i дождж, i вецер,

Ды сонечны i цiхi прыйдзе дзень.

 

 

6633     СЛУШНЫ ВЫБАР

 

Без ветру не след ставiць ветразi,

Упарта трэба налягаць на вёслы.

 

Home Page

 

6634     ЖОРСТКАСЦЬ

 

Жывое трэба паважаць:

Ў букеце хутка звянуць кветкi.

 

 

6635     ПРОЦIЛЕГЛАСЦЬ

 

Адзiнкам ўцешна дрэва пасадзiць,

Але бяздушна большасць iх ламае.

 

 

6636      ДАКЛАДНЫ ПАДЫХОД

 

Бездапаможны грубасць або сiла,

Вядзе пяшчота шляхам перамог.

 

Home Page

 

6637     АНТЫПОДЫ

 

Як брытва, вострая каса,

Але ў траве схаваўся камень.

 

 

6638     НЕВЯДОМА

 

Рашэнне час прыйшоў прымаць,

Спяшацца трэба цi чакаць?

 

 

6639     ПА МАГЧЫМАСЦI

 

Зiмой пайсцi не здатны вабны дождж,

Таму заўсёды хмары сыплюць снегам.

 

Home Page

 

6640     ВЫПАДКОВАСЦЬ

 

I нават вопытны баксёр

Папасцi можа у накаут.

 

 

6641     СТРАЧАНЫ ШАНЦ

 

Прыгажосць – як моцная гармата,

Ды асечку капсуль можа даць.

 

 

6642     ВАБНАЯ ВIРТУАЛЬНАСЦЬ

 

Вакол хай мароз са снягамi,

Ды ў мрояхрамонкавы луг.

 

Home Page

 

6643     НЕ МIТУСIЦЦА

 

Калi пачаўся моцны лiвень,

Намокнеш, бегчы цi стаяць.

 

 

6644     ПОДАРОК СУДЬБЫ

 

Печаль живёт в твоих глазах,

И в гости лишь приходит радость.

 

 

6645     НЯШЧАСНАЯ

 

Не шанцуе чаромхi заўжды,

Бо квiтнее ў чаромхавы холад.

 

Home Page

 

6646     ТУГА АДЗIНОТЫ

 

У лузе вырасла самотная бяроза,

Прывольна, ды ёй хочацца у лес.

 

 

6647     ЖОРСТКАСЦЬ ПРЫГАЖУНI

 

Прыгожая маланка – як краса,

Знiшчае жорстка, як траву каса.

 

 

6648     ВАБНЫ КIРУНАК

 

Не замiнаў каб вецер руху,

Старацца трэба, каб напяў ветразь.

 

Home Page

 

6649     ЦЯЖКI ВЫБАР

 

Калi адзiны шлях прамыўсё ясна,

А як на ростанях напрамак выбiраць?

 

 

6650     РАШУЧЫЯ ЗМЕНЫ

 

Смурод працяглага застою

Толькi свежы вецер разнясе.

 

 

6651     АДНОСНАСЦЬ

 

Гара заўжды малой здаецца,

Як ззаду да вяршынi шлях.

 

Home Page

 

6652     ПАМЯЦЬ

 

I праз шмат гадоў старыя пнi

Нагадаюць аб былым магутным лесе.

 

 

6653     ТОЛЬКI АДЗIНСТВА

 

Калi матыў падобны плеснi,

З прыгожых слоў не будзе песнi.

 

 

6654     ЗАБЫЦЦЁ

 

Хоць здатны памяць зберагаць крыжы,

Але яны не вечныя таксама.

 

Home Page

 

6655     НЕБЯСПЕЧНЫ ФОРС

 

Квiтнее верас позна нездарма,

Каб бачылi: не страшная зiма.

 

 

6656     НЯЗВАНАЯ

 

Бяду нiколi не чакаюць,

Бо ў марах толькi шчасця цуд.

 

 

6657     СПРАВА ПА ДУШЫ

 

Калi прыемная ёсць справа,

I настрой ёсць, i жыць цiкава.

 

Home Page

 

6658     МАГУТНЫ ПАТРОН

 

Як моцныя у дрэва каранi,

Страшэнны ураган яму не шкодзiць.

 

 

6659     ЛУЧШЕ СЛАДОСТЬ

 

Комплименты жизнь не отравляют,

Часто горечь истина несёт.

 

 

6660     УМЕННЕ СЛУХАЦЬ

 

Ў любой размове лепшая украса

Кароткая, як хвост у зайца, фраза.

 

Home Page

 

6661     ВСЕГДА ЖЕЛАННАЯ

 

Не бывает нежности в избытке,

Хамства, даже малость, чересчур.

 

 

6662     IДЭАЛ

 

Не шкодзiць выбiраць бясконца,

Ды плямы мае нават сонца.

 

 

6663     НЕ ТУДЫ

 

Да шчасця не знаходзяцца шляхi,

Ды безлiч чамусьцi да тугi.

 

Home Page

 

6664     ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Якi выток – такая будзе плынь,

Яе нiяк ужо не перайначыць.

 

 

6665     МЕЦЬ МУДРАСЦЬ

 

Не кожны год прыносiць сад плады,

Таму ссякаць бяздумна дрэў не трэба.

 

 

6666     МЁД ЦI АТРУТА?

 

Адносiны даюць багата бруду:

Нам пiць бы мёд, мы ж часам пьем атруту.

 

Home Page

 

6667     РОЗНЫЯ ЯКАСЦI

 

Спаталiць вада у змозе смагу,

I яна ж у стане утапiць.

 

 

6668     БЫЦЬ ВЫШЭЙ

 

Не трэба трымаць крыўды на свiнню:

Ў яе заўсёды недахоп культуры.

 

 

6669     СПАРЫШЫ

 

Спрачалiся сякера i пiла,

Хто лепш, але яны абое – каты.

 

Home Page

 

6670     НЕВЯДОМАСЦЬ

 

Багата ранак абяцае,

А што запрапануе дзень?

 

 

6671     ВЫЗНАЧАНАСЦЬ

 

Да магiлы вядзе кожны крок,

Не пакрочыш назад або ўбок.

 

 

6672     НЕПРЫСТАСАВАНАСЦЬ

 

Калi бясконца лашчыць слава,

Здаецца прорваю канава.

 

Home Page

 

6673     ТЭАРЭТЫКI

 

Ўсе выяўляюць мужнасць i адвагу,

Пакуль не трэба галаву пакласць на плаху.

 

 

6674     ВАБНАСЦЬ ШЛЯХУ

 

Цi след iмкнуцца да мэты,

Калi вядома, што яна не пакарыцца?

 

 

6675     УЦЕХА

 

Не страшна, калi цяжкае жыццё,

Бо значна горш зрабiць яго кароткiм.

 

Home Page

 

6676     СПАКОЙ

 

Хоць беднае жыццё, ды моцны сон

Цудоўны, як вясёлка на паўнеба.

 

 

6677     ВЯСНОВАЕ СПАДЗЯВАННЕ

 

Хоць ўвосень даўкi цёрн, няедкi,

Але вясной якiя кветкi!

 

 

6678     ЗВЫЧКА

 

Не клiча у палёт свабода,

Як крылы сцялi у народа.

 

Home Page

 

6679     ЛАГОДНАЯ РАЎНАВАГА

 

Заўсёды клiнам выбiваюць клiн,

Лепш без клiноў пяшчоту мець i згоду.

 

 

6680     ВЫПРАБАВАННЕ

 

Хоць бура робiць безлiч шкоды,

Ды ўрокi якасцi дае.

 

 

6681     МЯЖА ЦЯРПЛIВАСЦI

 

Не супынiць нiколi кола,

Калi пакоцiцца з гары.

 

Home Page

 

6682     АСНОВА ЖЫЦЦЯ

 

Ёсць шмат iмкненняў i патрэб,

Ды найпатрэбней толькi хлеб.

 

 

6683     СПРЫЯЛЬНЫ ЎПЛЫЎ

 

Калi няма навокал прыгажосцi,

Душа нiяк не здатна добрай стаць.

 

 

6684     ПАГАНЫ ЎПЛЫЎ

 

Зiхацiць на сонцы аблачына,

Ды яна чарнее сярод хмар.

 

Home Page

 

6685     РАБЫ ПАЧУЦЦЯ

 

I гордых, непрыступных, як скала,

Каханне стаць прымусiць на каленi.

 

 

6686     ВАРОЖАЯ IСЦIНА

 

Люстэрка вiнавацiць звыклi,

Бо яно праўдзiвае заўжды.

 

 

6687     ПРАВА НА АБАРОНУ

 

Як вiнавацiць за укус змяю,

Калi ёй моцна хвост прыцiснеш ботам?

 

Home Page

 

6688     РАШУЧАСЦЬ

 

Змяя не частавала каб атрутай,

Ёй трэба наступаць на галаву.

 

 

6689     ЗМАГАЦЦА З ПРЫЧЫНАЙ

 

Каб не мець тугi пачварнай,

Трэба вынiшчаць выток.

 

 

6690     ТРАГIЧНЫ ВЫБАР

 

Як памылiцца грамада,

Чакае чорная бяда.

 

Home Page

 

6691     ЖЫЦЦЁВЫЯ СЦЯЖЫНКI

 

На шлях не ўсе вядуць сцяжынкi,

Шмат да балота iх бяжыць.

 

 

6692     АПТЫЧНЫ ПАДМАН

 

Часам нельга давяраць вачам,

Бо нават бачнае не бачна.

 

 

6693     РАЗНАСТАЙНЫЯ МАГЧЫМАСЦI

 

Агонь сагрэе, зварыць ежу,

Ды спапялiць ўсё здатны ўшчэнт.

 

Home Page

 

6694     ВАБНАЯ НАВIЗНА

 

Калi у лесе – вабiць луг,

А ў лузе лес здаецца цудам.

 

 

6695     ЦУДОЎНАЕ АДЗIНСТВА

 

Як страчаны маленькi ключ,

Замок вялiкi без патрэбы.

 

 

6696     ГОРКI ВЫНIК

 

Калi згiбацца цэлы час,

Ад стомы можна i зламацца.

 

Home Page

 

6697     ТУРБАВАННЕ МОЦНЫХ

 

Сцiскаць спружыну не патрэбна,

Бо небяспечны дасць адказ.

 

 

6698     НЕДАСТАТКОВАСЦЬ

 

Не дазволiць зносiн кладка,

Як высокая вада.

 

 

6699     ЗГУБНАЯ ЗАЛЕЖНАСЦЬ

 

Калi знаходзiцца кумiр,

Закруцiць небяспечны вiр.

 

Home Page

 

6700     БЕСКАРЫСНЫЯ НАМАГАННI

 

Не ўтрымаць у рэшаце вады,

Не стрымаць iмкненне закаханых.

 

21.07–22.07.2001

 

Home Page     Верш 6701

 

 

 

Hosted by uCoz